Нумар “76” — шчаслівы

Нумар “76” — шчаслівы

getImage (19)

У горадзе над Бугам адбыліся адкрытыя спаборніцтвы па картынгу, прысвечаныя памяці А.М.Козіка.
У ім прынялі ўдзел 49 юных спартсменаў з 12 каманд: ДТСААФаў гарадоў Брэст, Жабінка, Кобрын, Бяроза, Драгічын, Івацэвічы і Пружаны, ГФСК “Альянс” (Брэст), “АВС Карт” (Гродна), “Карт лэнд”(Мінск).
У барацьбе за прызавыя месцы перамогу святкавалі ГФСК “Альянс”, АВС “Карт” і “Карт Лэнд”.
Найбольш відовішчнымі былі заезды “Папулярны”, “Хобі”, “Міні-60”; “Rotex Max” “Mini”. Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны кубкамі, медалямі, дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ад абласнога савета ДТСААФ і цэнтра павышэння кваліфікацыі імя Д.М.Кар-бышава ДТСААФ.
На гэтых спаборніцтвах Жабінкаўшчыну прадстаўлялі трое юнакоў — Міхаіл Ярмашук, Раман Дзеніскавец і Аляксандр Гер. Фартуна “ўсміхнулася” апошняму з гэтай тройкі — Аляксандр заняў трэцяе месца і атрымаў дыплом.
— У такіх спаборніцтвах я ўдзельнічаю ўпершыню, — дзеліцца ўражаннямі выпускнік Якаўчыцкай школы. — Нам далі магчымасць праехаць адзін круг, “адчуць” машыну. Картынг мне спадабаўся — паслухмяны ў кіраванні, ехаць на ім было адно задавальненне.
У класе “Хобі” нас было 11 чалавек. Суддзя даў сігнал — загулі маторы, запішчалі шыны, ажно дух заняло. Шэсць кругоў трасы мы не праехалі, а праляцелі. Фінішаваў я трэцім. Не чакаў, что лічба “76” будзе для мяне шчаслівай, прыемна было падымацца на п’едэстал і атрымліваць дыплом і медаль.
Цяпер у бліжэйшых планах юнака — паступіць у Пружанскі сельгаскаледж на аддзяленне меха-нізацыі. Аляксандр вырашыў звязаць сваё жыцце з тэхнікай. Употай ён марыць пра ўласны аўтамабіль. Няхай яго мара збудзецца!
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: Аляксандр Гер.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top