Пра пашпарт, наш галоўны дакумент

Пра пашпарт, наш галоўны дакумент

лрдлрл

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна на тэрыторыі краіны і за яе межамі, пацвярджае грамадзянства і права яго ўладальніка на выезд з Беларусі і ўезд. Яго абавязаны мець кожны ў нашай краіне, хто дасягнуў 14-гадовага ўзросту. Аднак для перасячэння дзяржаўнай мяжы пашпарт неабходны ў любым узросце.

Трэба ўлічваць таксама, што, калі непаўнагадовы перасякае мяжу з адным з законных прадстаўнікоў, дык згода другога не патрабуецца; калі без іх, яму ці асобе, якая яго суправаджае, неабходна згода абодвух законных прадстаўнікоў, завераная натарыяльна альбо ў падраздзяленні па грамадзянству і міграцыі. У выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў не згодны з прадугледжаным парадкам выезду з Рэспублікі Беларусь непаўнагадовага, у яго ёсць права звярнуцца ў суд з заявай аб вызначэнні іншага парадку яго выезду.
Звяртаю ўвагу, што пашпарты грамадзянам выдаюцца на 10 гадоў. Але тыя, у каго сапраўдныя пашпарты “старэй” чым 10 гадоў, могуць не хвалявацца, калі не збіраюцца атрымліваць шангенскую візу. Напрыклад, для паездкі ва Украіну, Расію цяпер неабавязкова наяўнасць пашпарта тэрмінам дзеяння 10 гадоў. А вось тым, хто вырашыў аформіць шангенскую візу, неабходна ведаць: пашпарт павінен быць выдадзены не больш чым 10 гадоў назад, а тэрмін дзеяння яго павінен перавышаць тэрмін запрошваемай візы мінімум як на 3 месяцы, да таго ж у ім патрэбныя не менш чым 2 чыстыя старонкі для віз.
Для атрымання (абмену) пашпарта грамадзяніну трэба звярнуцца да ўпаўнаважанага для вядзення пашпартнай работы (разлікова-даведачныя цэнтры, таварыствы ўласнікаў і г.д.) і падаць у залежнасці ад сітуацыі дакументы, прадугледжаныя пунктамі 11.1, 11.2 пераліку адміністрацыйных працэдур, здзяйсняемых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года. Тэрмін афармлення пашпарта не перавышае аднаго месяца. Аплата дзяржпошліны — 0,5 базавай велічыні. Пры жаданні можна паскорыць гэты працэс і атрымаць пашпарт праз 15 дзён (неабходна дадатковая аплата ў памеры 0,5 базавай велічыні).
Грамадзянам, якія забыліся абмяняць свае несапраўдныя пашпарты, ці не жадаюць гэта рабіць па нейкай іншай прычыне, паведамляю: у адпаведнасці з ч. 3 арт. 23.53 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях той, хто пражывае без дакумента, які засведчвае асобу, альбо тэрмін дзейнасці яго скончыўся, можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання ці штрафу да 4 базавых велічынь.
Вікторыя РАЕЦКАЯ, начальнік аддзялення грама-дзянства і міграцыі Жабінкаўскага РАУС.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top