Граффити вне закона

Граффити вне закона

Графіці па-за законам
Па-ранейшаму вострай праблемай з’яўляюцца надпісы і малюнкі, якія ўзнікаюць то тут, то там на фасадах будынкаў, платах, новабудоўлях. Прычым, іх колькасць не памяншаецца. Такое “мастацтва” — вынік дзейнасці асобаў, якія адносяць сябе да моладзевага руху “графіці”. Як правіла, графіцісты імкнуцца размясціць свае малюнкі ў грамадскіх месцах і на шляху руху грамадскага транспарту.
Не ўсе “мастакі” ведаюць, што за такую дзейнасць прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць. У новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, які ўступіў у законную сілу з 23 лютага 2010 года, згодна з арт.10.9 накладваецца штраф да 10-ці базавых велічыняў за наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, што прывяло да ўрону ў нязначным памеры, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства. Арт.341 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь таксама прадугледжвае адказнасць за апаганьванне будынкаў ці іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі і малюнкамі, у якіх выражаецца дэманстратыўнае грэбаванне агульнапрынятымі нормамі маралі. Такім чынам, перш чым узяцца за размалёўванне сцен, платоў і інш. добра падумайце, ці трэба гэта рабіць.
В.БУРКО, в.а. старшага інспектара ІДН.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top