“Вучым нанова любіць дзяцей”

“Вучым нанова любіць дзяцей”

85015059_large_Dvoe

Вынесеныя ў загаловак словы сказаны загадчыцай сектара па ахове дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н.М.Андрасюк. На пасяджэнні каардынацыйнага савета па выкананні Дэкрэта №18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай абароны дзяцей у няўдалых сем’ях” Наталья Міхайлаўна расказвала аб міжведамасным узаемадзеянні па выяўленні сямей, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і аб “рэабілітацыі” сямей.

На 1 чэрвеня 2015 года на ўліку такіх непаўнагадовых 56 з 33 сямей (за аналагічны мінулагодні перыяд іх было 87 з 38). У аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама паступаюць паведамленні з судоў, РАУС, УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”, РАНС, з іншых органаў і ад грамадзян, што ў канкрэтных сем’ях няма парадку, што ўмовы выхавання і пражывання дзяцей жадаюць быць лепшымі. Толькі за пяць месяцаў сёлета падобных сігналаў было 33. У выніку трое дзяцей з трох сямей прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы. “Дыягназ” ставіцца калегіяльна: аддзел адукацыці, спорту і турызму райвыканкама арганізуе сацыяльнае расследаванне, вывучэнне жыцця і выхавання дзіцяці.
Камісіяй па справах непаўнагадовых райвыканкама сумесна з зацікаўленымі органамі і арганізацыямі распрацаваны шэраг прафілактычных рэкамендацый і лакальных нарматыўных дакументаў для больш эфектыўнай работы з сем’ямі, дзеці ў якіх знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі, і з абавязанымі асобамі. У раёне створаны пайменны банк дадзеных пра такіх дзяцей.
Але адна справа выявіць, паставіць на ўлік, больш складаней накіраваць на правільны шлях, вярнуць хлопчыкам і дзяўчынкам шчаслівае дзяцінства. Н.М.Андрасюк гаварыла, што для “рэабілітацыі” сям’і выкарыстоўваюцца як групавыя формы работы (бацькоўскія сходы, святочныя мерапрыемствы, трэнінгі), так і індывідуальныя (гутаркі, наведванне дома, запрашэнне на пасяджэнні камісіі па справах непаўнагадовых).
Спецыялісты аддзелаў унутраных спраў, адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”, камісіі спраў непаўнагадовых райвыканкама, сацыяльнага педагагічнага цэнтра двойчы на тыдзень выязджаюць у “праблемныя” сем’і. Створаны міжведамасныя групы, у складзе якіх прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, СПЦ, камісіі па справах непаўнагадовых, РАУС, ТЦСАН, сельвыканкамаў, РАНС, РУП “Брэстэнерга”, медыкі, наведваюць шматдзетныя, няпоўныя, малазабяспечаныя і сем’і, дзеці ў якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Сёлета імі зроблена 16 выездаў у 80 сямей.
Для каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, аператыўнага вырашэння праблем у перыяд паміж пасяджэннямі раённага каардынацыйнага савета штомесячна пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк праводзяцца пасяджэнні аналітычнай групы, у якой прадстаўнікі органа апекі і папячыцельства, службы занятасці, аддзела прымусовага выканання ў Жабінкаўскім раёне і камісіі па справах непаўнагадовых.
Спецыяльныя акцыі “Клопат”, “Падлетак”, “Сям’я без насілля” таксама дапамагаюць выяўляць няўдалыя сем’і, вывучаць умовы жыцця і выхавання непаўнагадовых.
Старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук, які вёў пасяджэнне каардынацыйнага савета, падкрэсліў, што неабходна і далей праводзіць сістэмную работу па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах у дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях”. У ходзе абмеркавання пытання, у прыватнасці, прапаноўвалася ў склад камісіі міжведамаснай групы ўключыць урача-нарколага, выкарыстоўваць метад калектыўнага ўздзеяння калег работніка на паляпшэнне мікраклімату ў яго сям’і.
Да лёсаў дзяцей нельга быць раўнадушным. Мы, дарослыя, у адказе і за чужых хлопчыкаў і дзяўчынак: павінны рэагаваць, калі яны пакутуюць у няўдалай сям’і, паведамляць у адпаведныя органы і арганізацыі, што яны маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Цяпер, калі ў школьнікаў летнія канікулы, звяртайце ўвагу, які адпачынак яны выбіраюць. Не праходзьце міма, калі дзіцяці трэба дапамагчы.
Святлана ВІШНЕЎСКАЯ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top