У госці да бытавікоў

У госці да бытавікоў

IMG_1557

У нашым раёне каторы год працуе Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, дзе займаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі з псіхафізічнымі адхіленнямі ў развіцці, а таксама тыя, хто навучаецца са спецыялістамі на індывідуальных і падгрупавых занятках.
Праўда, некаторыя дарослыя нават і не ведаюць, што ў Жабінцы ёсць такі Цэнтр. А вось работнікі раённага Дома быту не толькі асвядомлены пра гэта, а й нават напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей запрасілі нашых выхаванцаў да сябе ў госці. Тут працуюць жанчыны з чулымі і міласэрнымі сэрцамі, добрымі жаданнямі, яны неабыякавыя да чужога гора. Сустракала нас Соф’я Мікалаеўна Вабішчэвіч, прыёмшчык заказаў. Яна і загадчыца Дома быту Раіса Целянкевіч расказалі аб тым, чым займаюцца работніцы, знаёмілі з бытавымі паслугамі, якія можна тут атрымаць. Цікаўныя і больш дасціпныя ўдзельнічалі ў сюжэтна-ролевай гульні “Я прыйшоў у цырульню“, пад час якой замацоўваліся правілы паводзін у майстра-цырульніка.
Затым дзеці пабачылі, як у майстэрні шыецца вопратка, якое абсталяванне і прылады для гэтага выкарыстоўваюцца, як увішна працуюць жанчыны-швачкі. Некаторыя са старэйшых нашых навучэнцаў заўважылі, калі стануць дарослымі, то таксама змогуць выконваць яе.
Пры развітанні кожны з дзетак атрымаў падарунак ад дырэктара камбіната бытавога абслугоўвання Аляксандра Уладзіміравіча Губіюка.
Ганна ГАЦ, выхавальніца ЦКРНіР.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top