Untitled-13Заахвочваюць тых,
хто не хварэе

У калектыўных дагаворах, якія дзейнічаюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна, замацавана, што без стварэння неабходных умоў для захавання духоўных патрэб работнікаў і іх сямей, забеспячэння рэальных магчымасцяў далучэння іх да культуры і мастацтва, фізкультуры і спорту немагчымая высокая эфектыўнасць вытворчасці.
Унутрызаводскія круглагадовыя спартакіяды, турзлёты, паездкі выхаднога дня, экскурсіі арганізуюцца на цукровым і камбікормавым заводах. У некаторых калектыўных дагаворах прынята норма аб заахвочванні работнікаў, якія не хварэлі на працягу каляндарнага года. Так, летась такія выплаты склалі ў ПМК-19 66 млн. руб., у СВК “Рагазнянскі“ — 24 млн., адпаведна па 800 тыс. і па 500 тыс. на чалавека.

Імунізацыя —
самы эфектыўны сродак

Як паведаміла ў рэдакцыю памочнік урача-эпідэміёлага ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ“ Т.Маркоўская, сёлета плануецца прышчапіць супраць грыпу 40 працэнтаў насельніцтва раёна (9625 чалавек). Крыніцы фінансавання гэтай кампаніі — рэспубліканскі і мясцовы бюджэты, сродкі прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама асабістыя — грамадзян.
Сезонны пад’ём захваральнасці на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі прыпадае на студзень-сакавік, аднак медыкі лічаць, што ўжо цяпер трэба паклапаціцца пра абарону насельніцтва ад гэтай хваробы. Самы эфектыўны сродак — прафілактычная імунізацыя. Чым больш людзей будзе прышчэплена, тым вышэй будзе калектыўны імунітэт (неўспрымальнасць да інфекцыі). На сённяшні дзень падалі хадайніцтвы на набыццё супрацьгрыпознай вакцыны для імунізацыі сваіх работнікаў СВК “Хмелева“ і “Вазнясенскі“, ПМК-19 (г. Жабінка УП “Брэстводбуд“), КУШВП ЖКГ “Жабінкаўскае ЖКГ“, філіял КУП “Брэстаблдарбуд“ Жабінкаўскае ДРБУ №103 і інш.

Дыплом за актыўнасць

ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод“ з 1 па 6 чэрвеня прымаў удзел у XXV міжнароднай спецыялізаванай выставе “БЕЛАГРА. Белпрадукт — 2015“, якая праходзіла ў Мінску. На яе з’ехаліся прадстаўнікі 70 фірм не толькі з нашай краіны, а таксама з Расійскай Федэрацыі, Польшчы, Літвы.
Пад час выставы спецыялісты аддзела маркетынгу наладжвалі сувязь з патэнцыяльнымі аптовымі пакупнікамі краін-суседзяў. Прадпрыемства атрымала Дыплом за актыўны ўдзел і прасоўванне прадукцыі.

Турыстычны злёт падлеткаў

4-5 чэрвеня ў Івацэвіцкім раёне ля возера Вулькаўскае прайшоў абласны турыстычны злёт падлеткаў “Рубеж — 2015“, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. У ім прынялі ўдзел 19 каманд, у тым ліку і з нашага раёна. Мэта злёту — прапаганда здаровага ладу жыцця, развіццё моладзевага турызму, далучэнне падлеткаў да актыўнага адпачынку, духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне юнакоў і дзяўчат. Шмат конкурсаў ладзілася ў гэтыя два дні. Нават цяжка сказаць, які быў самым цікавым. Патрэбна было праявіць лоўкасць і спрыт, кемлівасць і эрудыцыю, турыстычныя навыкі і кулінарныя здольнасці.
Жабінкаўцы, а іх было 10 чалавек, актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах. Рыхтавалі візітную картку каманды, напорыста і цярпліва пераадольвалі турыстычную паласу перашкод, спрабавалі прыгатаваць самы смачны паходны бутэрброд. Аднак, найлепш атрымалася ў конкурсе насценгазет. У гэтай намінацыі яны занялі трэцяе месца, узнагароджаны дыпломам і сувенірамі.

Плённы май для цукравараў

Сёлетні май стаў плённым і спрыяльным для творчых калектываў клуба ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод“. Паводле вынікаў раённага агляду эстраднага мастацтва “Галасы юнацтва“, які праводзіўся ў некалькі этапаў, “зорны склад“ клуба прадпрыемства сабраў у сваю скарбонку мноства дыпломаў і прызоў.
У Гомелі цукравары заявілі пра сябе ў аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод арганізацый, якія ўваходзяць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці “Белдзяржхарчпрам“. 20-хвілінная праграма жабінкаўцаў умясціла ў сябе вакальны, харэаграфічны і гутарковы жанры. На суд журы была прапанавана аўтарская песня на словы В. Гардзейчык, муз. А. Чарнушыча “Прывітальная“ ў выкананні ансамбля “Раздолле“, а таксама якія праспявалі Г. Міцковіч і А. Чарнушыч, “Рускі танец“ і вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Гучыць напеў“. Вёў праграмму А. Бабінец. Высокае выканаўчае майстэрства нашых самадзейных артыстаў журы адзначыла спецыяльным кубкам і дыпломам “За эмацыянальнасць і выразнасць выступленняў“. А на наступны дзень за значны ўклад у развіццё песеннай творчасці і актыўны ўдзел у абласным форуме “З любоўю да песні“, які праходзіў у Пінску, Аляксандр Чарнушыч узнагароджаны дыпломам.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top