Святло нязгаснай Перамогі

Святло нязгаснай Перамогі

_DSC6783Раніца 9 мая 2015 года выдалася сонечнай, напоўненай свежасцю. Інакш і не можа быць: у гэты дзень мы ўспамінаем тых, хто адстаяў свободу і незалежнасць краіны ў барацьбе з фашызмам, хто загінуў ці памёр ад ран, закатаваных у варожых засценках і лагерах, спаленых зажыва як у Хатыні, Драмлёве.., памерлых ад голаду, холаду ў блакаду ці ад непасільнай працы ў тыле. Сама прырода пастаянна спрыяе людской радасці.

IMG_6900Жабінка расквецілася яркімі сцяжкамі, шарыкамі, ветрык падхопліваў мелодыі добра знаёмых песень, што ліліся з дынамікаў ля гарадскога Дома культуры, і разносіў іх над галовамі людзей, якіх паклікаў на вуліцу гэты ўрачысты і дарагі для кожнага майскі дзень.
Парад мерапрыемстваў святочнага дня пачаўся на гарадской плошчы, дзе ладзілася цырымонія з нагоды дзяржаўнай сімволікі Беларусі, якую традыцыйна ўшаноўваюць у другую нядзелю мая. Усім, думаю, прыемна было пачуць, што беларуская_DSC7125сімволіка — Дзяржаўныя сцяг і герб — напоўнена глыбокім сэнсам і ўвасабляе лепшыя рысы нацыянальнага характару: працавітасць, імкненне да свабоды, патрыятызм, што сцяг нашай краіны ёсць на Паўночным полюсе, на Эверэсце і ў Антарктыдзе. Словам, нашы людзі лічаць сваім абавязкам узняць яго там, дзе дасягнулі запаветнай вышыні, перамаглі цяжкасці і нават самога сябе. І палотнішча, якое калышацца на ветры, падзяляе радасць перамог і гонар за сваю Айчыну.
Жабінкаўцаў, былі тут не толькі людзі сталага веку, а _DSC7391многа моладзі дый цэлыя сем’і, з Днём Дзяржаўных герба і сцяга павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў С.В.Мартысюк. Сяргей Васільевіч адзначыў, што сімвалы дзяржавы аб’ядноўваюць народ у самыя важныя моманты жыцця краіны і заклікаў заўсёды памятаць, што патрыятызм і адданасць Радзіме пачынаюцца з павагі і любові да герба і сцяга, якія натхняюць нас на самаадданую працу, на дасягненне новых працоўных перамог.
Узнімаецца Дзяржаўны сцяг Беларусі. Сёлета зрабіць гэта даверана М.А.Шпакоўскаму, начальніку _DSC6712Жабінкаўскай ПМК-10, калектыў якой занесены на абласную Дошку гонару па выніках работы за 2014 год; Р.М.Мышкавец, дырэктару ТЦСАН, якая прызнана “Чалавекам года” Берасцейшчыны; А.А.Мядзведзю, начальніку АДАІ Жабінкаўскага РАУС і І.В.Мацука, начальніку цэха-комплекса камбікормавага завода, якія занесены ў Галерэю працоўнай славы раёна.
Гучыць гімн Беларусі, сцяг паднімаецца ўвышыню “аб’ядноўваючы нас у адну вялікую сям’ю, напаўняючы сэрцы людзей гонарам за краіну, якая _DSC6798мае багатую гісторыю, дзе кожны стараецца сумленна працаваць дзеля яе росквіту і незалежнасці”.
Людзі выстройваюцца ў калону і пад гукі духавога аркестра дзіцячай школы мастацтваў у суправаджэнні мажарэтак накіроўваюцца да помніка загінулым воінам і партызанам, дзе навечна выбіты ў мармуры імёны тых, хто жыццём заплаціў за наша шчасце. Усё новыя і новыя жабінкаўцы далучаюцца да калоны. У цэнтры ўвагі вядома тыя, хто каваў перамогу над ворагам, хто ўласнай крывёю распісаўся IMG_6936на рэйхстагу, хто працаваў з усіх сіл у тыле, каб тая вайна стала вялікай гісторыяй. Іх нямнога, усе яны ў паважаным узросце, мужна супрацьстаяць фізічным немачам, абапіраючыся на кульбачкі, мыліцы, некаторых падтрымліваюць дзеці ці ўнукі. Разам з тым, трэба было бачыць, як гэтыя шаноўныя госці свята маладзелі на вачах у гушчыні ўрачыстасці, калі іх віталі вучні гарадскіх школ. Было прыемна адчуваць, што нашы ветэраны не страцілі пачуцця радасці і цікавасці да жыцця. Дзякаваць Богу і лёсу, знайшлі сілы прыняць удзел у святочных _DSC7691мерапрыемствах. Ім на гэтым свяце было адведзена самае пачэснае месца.
Урачысты мітынг “Полымя памяці”, прысвечаны слаўнаму юбілею, аб’яўляецца адкрытым. Да мікрафона падыходзіць старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук, які зазначыў, што “наш народ кланяецца тым гадам, хоць прайшло ўжо сем дзясяткаў іх, таму што мільёны жыццяў былі пакладзены на алтар перамогі і часу не падуладна сцерці гэта з памяці”, а таксама ўзгадаў, што “пасля ваеннага ліхалецця на беларускай зямлі пра інфраструктуру нагадвалі толькі попел спаленых вёсак і руіны некалі квітнеючых гарадоў, фашыстамі было пабудавана больш 200 лагераў смерці, турмы і гета, дзе каты знішчылі сотні тысяч людзей”, што ў агні вайны “згарэлі жыцці і лёсы кожнага трэцяга беларуса, больш як 800 тысяч салдат і афіцэраў нашай краіны загінулі на фронце; акупанты поўнасцю разбурылі больш за пяць тысяч населеных пунктаў, у тым ліку 209 гарадоў і пасёлкаў, 628 вёсак спалілі разам з жыхарамі”. “Сёння мы схіляем галовы перад велічнасцю подзвігу тых, хто зрабіў крок у бессмяротнасць, прыняў смерць у імя будучыні, дзеля жыцця на зямлі”, — падсумаваў Фёдар Фёдаравіч.
Ён яшчэ зазначыў, што фундамент доўгачаканай перамогі быў закладзены на беларускай зямлі, у крывавых баях лета 1941 года пачаўся адлік дням, якія прывялі нас да перамогі над фашызмам, таму што ў першых пагранічных бітвах, тут, гітлераўцы сустрэлі супраціўленне, якога не адчулі нідзе пад час ваеннай кампаніі. На франтах Другой сусветнай вайны змагалася больш за 2000 землякоў, з якіх звыш пяцісот аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы.
Усхвалявана і шчыра са светлым, гістарычным і незабыўным святам павіншаваў сваіх баявых сяброў і паплечнікаў, жабінкаўцаў і гасцей ветэран Вялікай Айчыннай Уладзімір Харытонавіч Саўчук. “Вайна была страшная, жудасная, — не хаваў трагізму тых дзён ветэран. — З фашыстамі змагаліся мужна, па-геройску не толькі на фронце, але й у падполлі, у партызанах, не толькі дарослыя, але й дзеці. Усім хацелася дажыць да вызвалення роднай зямлі ад акупантаў, але не ўсім гэта ўдалося. Светлая ім памяць і нізкі паклон”.
Пранікнёным было выступленне вучаніцы СШ №3 г.Жабінка Настассі Нагар. Дзяўчынка расказала “як чатыры гады ішла жорсткая вайна, а над кожным домам кружыла бяда і ішлі пахаванкі, колькі было разбурана гарадоў і вёсак, спалена хлебных ніў, абарвана мар і надзей”, а напрыканцы запэўніла, што “дзеці і моладзь ХХІ стагоддзя ганарацца тым, што зрабілі дзяды і прадзеды, памятаюць тых, хто крывёю заплаціў за светлую будучыню”.
Падарункам пераможцам вайны 1941-1945 гадоў, усім удзельнікам мітынгу была песня “Ветэранам мінулай вайны”, якую выканалі А.Пракошына, А.Жукава і В.Няменьшы. Хлопчыкі і дзяўчынкі адпускаюць у неба рознакаляровыя шары, а з дынамікаў гучаць словы дыктара ўспомніць тых, хто біўся з ворагам на фронце, хто ваяваў у партызанскіх атрадах, хто без сну і адпачынку працаваў у тыле, хто дайшоў да Берліна і Прагі, і каго сёння няма з намі.
Хвілінай маўчання была ўшанавана светлая памяць сыноў і дочак, матуляў і бацькоў, братоў і сясцёр.., якія не вярнуліся з вайны.
Да мармуровых пліт кладуцца вянкі і кветкі ад удзячных нашчадкаў.
Свята, у якім перапляліся журба, смутак і вялікая радасць “пайшло” гуляць у гарадскі Дом культуры, дзе адбыўся канцэрт “Агні Перамогі”, на танцавальную пляцоўку, дзе падводзіліся вынікі раённага творчага конкурсу “Мы памятаем пра вайну і Перамогу”, на пляцоўку амфітэатра — на канцэрт творчых калектываў устаноў культуры Жабінкаўшчыны…
Мноства эмоцый выклікаў святочны салют, які рассыпаўся над горадам рознакаляровымі агеньчыкамі.
Людміла КОСЦІНА.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top