Несчастные случаи на воде

Несчастные случаи на воде

Няшчасныя выпадкі на вадзе
Брэсцкі абласны савет выратавання на вадзе інфармуе, што гібель людзей на вадаёмах па-ранейшаму праблема актуальная. У жніўні бягучага года ўтапілася 14 жыхароў Брэстчыны: трое — у Брэсце, па два ў Бярозаўскім і Столінскім, па адным — у Пінску, Іванаўскім, Івацэвіцкім і Лунінецкім раёнах. Злоўжыванне спіртнымі напоямі прывяло да некалькіх няшчасных выпадках у Брэсце, у месцах, не прадугледжаных для купання на рацэ Мухавец. Так, 4 жніўня, б.г. паблізу бульвара Шаўчэнкі ўтапіўся 41-гадовы мужчына, 5 жніўня насупраць вуліцы Савецкай — 25-гадовы чалавек, 7 жніўня паблізу трубаправода па вуліцы 28 ліпеня — 53-гадовы грамадзянін. Усе яны нідзе не працавалі, а адзін нават не меў пэўнага месца жыхарства. У Пінску пры купанні ў нецвярозым стане ўтапілася медыцынская сястра гарадской бальніцы. Усе няшчасныя выпадкі здарыліся ў недазволеных і непрадугледжаных для купання месцах з-за асабістай безадказнасці грамадзян.
Там, дзе ёсць выратавальныя станцыі і пасты, патапленняў не было. У зонах іх дзеяння ў жніўні выратавана 13 чалавек, больш чым 300 атрымалі папярэджанні за парушэнне мераў бяспекі пры купанні, знаходжанне на вадаёмах у нецвярозым стане.
Мы ў чарговы раз настойліва рэкамендуем не знаходзіцца ў вадзе ў стане алкагольнага ап’янення. Паважаныя грамадзяне! Беражыце сваё жыццё, жыццё родных і блізкіх.
Ю.ГАПОНЧЫК, старшыня Жабінкаўскай раённай арганізацыі выратавання на вадзе.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top