Вянок славы ад нашчадкаў

Вянок славы ад нашчадкаў

IMG_3057Конкурс-выстава пад назваю “Вянок славы” адбыўся ў СШ №1 г.Жабінка. У ім удзельнічалі вучні з 4 па 11 клас. Яны стварылі прыгожыя вянкі з ялінкі, сасны, паперы, пластыку, карзіны з кветкамі. Напрыклад, вучаніца 8 “В” класа Наталля Кобец разам з мамай Марыяй Васільеўнай зрабілі вельмі прыгожую карзінку з бісеру. Марыя Саўчук з 6 “Б” класа з аднакласнікамі стварылі вянок з 45 зялёных пластмасавых бутэлек. Журы конкурсу вырашыла не вызначаць прызавыя месцы, а ўзнагародзіла граматамі ўсіх удзельнікаў. На свяце Перамогі вучні першай гарадской адзінаццацігодкі ўскладуць свае вянкі да помнікаў загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
На здымках: вучні 9 “А” класа Арцём Мірко, Уладзіслаў Партэй, Ксенія Крупко і Ганна Капусціна з вырабленымі вянкамі; Марыя Саўчук трымае вянок з пластмасавых бутэлек.
IMG_3053Фота Ірыны ЖУК.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top