Хвіліны гонару і хвалявання

Хвіліны гонару і хвалявання

IMG_4136IMG_41284 мая а 15-ай гадзіне на чыгуначнай станцыі Жабінка было ўрачыста і шматлюдна. Каля 150 чалавек сабралася тут, каб у 15.26 прывітаць моладзевы агітацыйны цягнік “Кветкі Вялікай Перамогі”, які прыбываў у гэты дзень на заходні фарпост краіны ў Брэст. 24 красавіка ён стартаваў у сталіцы, каб наведаць усе абласныя цэнтры і буйныя гарады Беларусі, дзе праходзілі асноўныя баі ў 1941-1944 гадах.
У саставе агітцягніка копія “цяплушкі” часоў Вялікай Айчыннай, вагон-музей з экспанатамі зброі і прадметаў побыту ваенных гадоў, платформа з артылерыйскай гарматай і ваеннай тэхнікай. Абслугоўвае яго моладзевая брыгада ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, Цэнтральны камітэт якога сумесна з Беларускай чыгункай ініцыяваў дадзены патрыятычны праект.
На станцыю ў Жабінцы прыйшлі прадстаўнікі райвыканкама, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі, настаўнікі, школьнікі і іншыя жабінкаўцы, якія не маглі застацца ўбаку ад гэтай падзеі. Актывісты ГА “БРСМ” і ГА “БРПА” з першай і трэцяй гарадскіх школ і са спецыяльнай школы-інтэрната прыкметна хваляваліся. Не кожны дзень прымаеш удзел у такіх мерапрыемствах, далучаешся да свята Вялікай Перамогі.
…Здалёк пачуўся гудок цягніка, заіграў аркестр, замахалі сцяжкамі дзеці. Яркі, святочна расфарбаваны састаў павольна праехаў паўз станцыю. Па целе прабеглі дрыжыкі, на вачах з’явіліся слёзы. Здаецца, некалькі хвілін — а колькі значаць яны для выхавання ў юнага пакалення павагі да подзвігу продкаў, усведамлення, наколькі патрэбныя мір і спакой у краіне.
Тэкст і фота Наталлі ВАЛОШКІ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top