У трагедыях на вадзе вінаваты алкаголь

У трагедыях на вадзе вінаваты алкаголь

847596

Жабінкаўская раённая арганізацыя АСВОД інфармуе, што за мінулы тыдзень адбыліся два няшчасныя выпадкі гібелі людзей на вадзе ў Драгічынскім раёне. Пасля распіцця спіртных напояў пры пераходзе меліярацыйнай канавы па кладцы ўпала ў яе 47-гадовая работніца мясцовай сярэдняй школы і ўтапілася. Гэта здарылася ў вёсцы Равіны. А ў Драгічыне пасля застолля зноў жа пры падзенні ў меліярацыйную канаву загінула ў вадзе 42-гадовая вартаўніца гарадской сярэдняй школы №2.
Як сведчыць статыстыка, прагулкі ля вадаёмаў для грамадзян часта бываюць смяротна небяспечнымі. Дарэчы, сёлета пры падзенні ў іх загінулі 9 чалавек, у тым ліку ў меліярацыйных канавах чацвёра, двое ў калодзежах, па адным у рэчцы і саджалцы на падворку. Пры гэтым пяцёра з іх былі нападпітку.
АСВОД звяртаецца да ўсіх грамадзян і ў чарговы раз пераканаўча просіць захоўваць меры асцярожнасці пры знаходжанні ля вадаёмаў. Памятайце, што алкаголь прытупляе пачуццё небяспекі, што і прыводзіць да гібелі. Будзьце асцярожныя на вадаёмах вясной. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.
Юрый ГАПОНЧЫК, старшыня Жабінкаўскай раённай арганізацыі АСВОД.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top