Беражыце двухколага “каня”

Беражыце двухколага “каня”

890x675_xjlEHEY7nVV62tUi8yIZ

Сёлета на тэрыторыі раёна зарэгістравана два крадзяжы веласіпедаў, у той час як летась за аналагічны перыяд наогул не было. Такое ў большасці выпадкаў адбываецца праз саміх пацярпелых, якія пакідаюць іх “на авось” ля магазінаў, аптэк, бальніцы, дзіцячых садоў.
Як не дапусціць крадзяжу? Заўсёды замыкайце веласіпед, нават калі пакідаеце яго на хвіліначку. Лепш падстрахавацца і рабіць гэта за трохвугольнік рамы. Калі вы зачапілі тросам пярэдняе ці задняе кола, не забывайце, што іх можна лёгка зняць; праверце, ці надзейная апора, да якой вы прымацоўваеце замок, ці нельга яе прыпадняць, сагнуць альбо іншым шляхам выцягнуць веласіпед, не пашкодзіўшы замок; калі вы захоўваеце двухколы транспарт у агульным калідоры ці на паверсе, усё роўна прышпільвайце яго. Нельга спадзявацца на адны толькі змацаваныя велазамком колы: на ім нельга ехаць, але яго можна панесці; не пакідайце на ім каштоўныя аксесуары, напрыклад, сумкі на раме ці помпы; захоўвайце гарантыйны талон на пакупку веласіпеда, дзе прапісаны індывідуальны нумар рамы. Адразу пасля пакупкі пастарайцеся зрабіць фота яго знешняга выгляду. На выпадак крадзяжу такія дадзеныя будуць вельмі карысныя.
Памятайце! Крадзеж лягчэй папярэдзіць, чым знайсці злачынцу і вашу маёмасць.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top