Удзельнічайце ў конкурсах

Удзельнічайце ў конкурсах

STBСёлета аб’яўлены чарговы 17-ы конкурс на атрыманне прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненне ў галіне якасці. Пачынаючы з 1999 года лаўрэатамі яе сталі 35 арганізацый розных сфер эканомікі.
Галоўнымі крытэрыямі ўдзелу ў конкурсе з’яўляюцца дасягненне значных вынікаў у забеспячэнні якасці выпускаемай прадукцыі, выкананні работ ці аказваемых паслуг, павышэнне іх канкурэнтаздольнасці, пашырэнне рынкаў збыту, выкарыстанне прагрэсіўных метадаў менеджменту і сучасных тэхналогій, задавальненне запытаў спажыўцоў. Прадпрыемствы, арганізацыі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, накіроўваюць у сакратарыят камісіі, якая сфарміравана пры Дзяржаўным камітэце стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, заяўку і матэрыялы для ўдзелу ў ім да 1 ліпеня г.г.

***

Конкурс “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі” аб’яўлены сёлета ў 15-ы раз. Ён праводзіцца ў рамках Саюзнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, праграмы “Сто лепшых тавараў з 2001 года”. За гэты час яго лаўрэатамі прызнана прадукцыя 140 вытворцаў Брэсцкай вобласці.
Удзельнічаць у ім могуць юрыдычныя асобы незалежна ад форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгі-страваныя ва ўстаноўленым парадку ў Беларусі. Тавары, якія вылучаюцца на разгляд, павінны пастаўляцца ў Расійскую Федэрацыю не менш як адзін год. Жадаючыя ўдзельнічаць у конкурсе да 15 ліпеня г.г. падаюць заяўку і камплект дакументаў у сакратарыят камісіі па падвядзенні вынікаў конкурсу пры Дзяржстандарце Рэспублікі Беларусь.

***

Лаўрэатамі конкурсу “Лепшыя тавары Рэ-спублікі Беларусь” за час яго дзеяння прызнана прадукцыя 524 прадпрыемстваў Берасцейшчыны. Удзельнічаць у конкурсе маюць права арганізацыі любой формы ўласнасці, якія займаюцца выпускам прадукцыі (акрамя вытворчасці зброі і ваеннай тэхнікі) і аказаннем паслуг. Вылучэнне тавараў на конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: прадуктовыя; прамысловыя для насельніцтва і вырабы народных промыслаў; прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння; паслугі насельніцтву. Заяўку на ўдзел у конкурсе неабходна адправіць у сакратарыят абласной конкурснай камісіі (РУП “Брэсцкі ЦСМС”) да 1 верасня 2015 года.
Неабходныя кансуль-тацыі можна атрымаць па адрасах: г.Брэст, вул.Кіжаватава, 10/1 ці па тэлефонах: 28-52-51, ф. 28-56-08; г.Мінск, вул.Мележа, 3, каб. 805 ці па тэлефоне (8017)262-52-54.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top