Напярэдадні юбілею Вялікай Перамогі ўсе стараюцца ўшанаваць памяць продкаў, якія змагаліся з ворагам за свабоду і незалежнасць краіны. Юнае пакаленне Жабінкаўшчыны імкнецца не адстаць ад дарослых, актыўна ўдзельнічае ў добрых справах. Яшчэ ў лютым настаўніца 3 класа СШ №1 г.Жабінка Ірына Леанідаўна Раманюк звярнулася ў раённую інспекцыю аховы прыроды і навакольнага асяроддзя з прапановай — высадзіць алею елачак ля помніка воінам-афганцам у Жабінцы. Яе ідэя была падтрымана. Раённы штаб навядзення парадку на зямлі прыняў рашэнне высадзіць зялёную алею памяці на святым месцы.
Красавіцкім днём трэцякласнікі першай гарадской адзінаццацігодкі разам з бацькамі і настаўніцай Ірынай Лявонцьеўнай ажыццявілі задуманае: 30 елачак высадзілі ля помніка воінам-афганцам.
На здымку: у час правядзення акцыі да Дня Перамогі.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.