Велапрабег дарогамі памяці

Велапрабег дарогамі памяці

IMG_33041 мая для людзей савецкай “загартоўкі” — найперш свята працы, міру і міжнароднай салідарнасці. Працягваючы добрыя традыцыі, актывісты раённага аб’яднання прафсаюзаў прапанавалі членам галіновых пярвічных арганізацый сабрацца ў гэты выхадны і праехаць па маршруце Жабінка — Залуззе — санаторый “Буг” — Чыжэўшчына — Рагозна — Бусні — Шалухі — Жабінка на веласіпедах. Словам, правесці яго з карысцю, вырвацца з кругаверці штодзённых спраў, адпачыць на прыродзе і адкрыць для сябе нешта новае, адчуць сяброўскае плячо, падзяліцца добрым настроем, пабачыць родныя мясціны, але не з 

IMG_3370акна аўтамабіля.
25 чалавек выказалі жаданне пераадолець шматкіламетровы маршрут. А каб веласіпедная прагулка стала яшчэ і карыснай, і пазнаваўчай, удзельнікі велапрабегу пабывалі на месцах баявой славы. Некаторыя маладыя людзі адкрывалі для сябе “белыя плямы” гісторыі роднага краю, калі даведаліся пра крывавыя падзеі, якія адбываліся ў нашых вёсках у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Велапрабег стартаваў ад магілы ахвяр фашызму, што па вуліцы Міру.
— Суровым выпра-баванням для нашай краіны стала Вялікая Айчынная вайна, — гаварыла, адкрываючы велапрабег, старшыня Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Уладзіміраўна Калыбская. — Шмат гора, разбурэнняў, пакут прынесла яна і на Жабінкаўшчыну. На тэрыторыі раёна ў перыяд вайны з нямецка-фашысцкімі акупантамі загінулі 1858 мірных жыхароў, 448 чалавек адпраўлена ў Германію.
Як напамін аб Вялікай Айчыннай вайне на Жабінкаўшчыне — помнікі і абеліскі, брацкія магілы і адзіночныя пахаванні.
Удзельнікі велапрабегу пачалі свой шлях з гарадскіх могілак ад помніка ахвярам фашызму. Хвілінай маўчання ўшанавалі яны памяць бязвінна загінулых, усклалі кветкі.
Колы мякка шаргацелі па добра асфальтаванай дарозе да самога Залуззя. Група ў 25 чалавек дабралася да шлюза даволі хутка. Нас сустрэў У.Будкоўскі, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі санаторыя “Буг”. Ён правёў экскурсію, расказаў гісторыю аздараўленчай установы, а таксама пра тое, IMG_3209як можна тут адпачыць і паправіць сваё здароўе.
Пасля экскурсіі мы зноў рушылі ў дарогу. Па маршруту накіроўваліся за в.Чыжэўшчына, на могілкі. Тут пахаваны 9 мірных жыхароў вёскі, якіх карнікі расстралялі 30 верасня 1943 года. Не пашкадавалі каты і дзяцей — самаму маленькаму з іх споўніўся толькі годзік. На месцы іх гібелі ўстаноўлены абеліск. Ускладваем кветкі і пасля кароткага перапынку накіроўваемся на могілкі ў в.Бусні. Тут, у брацкай магіле, пахаваны 49 мірных жыхароў, якія загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у кастрычніку 1942 г.
Апошні пункт нашага велапрабегу — помнік загінулым савецкім воінам і партызанам, што па вул.Кірава ў г.Жабінка. Хвіліна маўчання і ўскладзеныя кветкі — наш нізкі паклон вызваліцелям.

Удзельніца велапрабегу Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

 

 

 

 

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top