На шкоду народу: карупцыя

На шкоду народу: карупцыя

наручники
Карупцыя азначае подкуп; падкупнасць і прадажнасць грамадскіх і палітычных дзеячаў, дзяржаўных чыноўнікаў і службовых асобаў. Як і ва ўсім свеце, яна ў Беларусі разглядаецца як пагроза нацыянальнай бяспецы, рэалізацыі эканамічнай мадэлі развіцця. У найбольш агульным сэнсе яе можна вызначыць як выкарыстанне кіруючай асобай свайго становішча дзеля асабістай выгады. Карупцыя падрывае давер народа да ўлады, таму бескампрамісная і рашучая барацьба з ёю з’яўляецца цэнтральным звяном унутранай палітыкі нашай дзяржавы.
У рэспубліцы створана заканадаўчая база, што вызначае сістэму і прынцыпы барацьбы з карупцыяй, канкрэтныя арганізацыйныя, папера-джальна-прафілактычныя мерапрыемствы, шляхі ліквідацыі наступстваў карупцыйных права-парушэнняў, а таксама прадугледжвае жорсткую крымінальную адказнасць.
Асноўным дакументам, на аснове якога арганізоўваецца антыкарупцыйная дзей-насць у нашай краіне, з’яўляецца закон “Аб барацьбе з карупцыяй” ад 20.07.2006 года. Ён распаўсюджваецца на кіруючых асобаў практычна ўсіх арганізацый, вызначае шэраг абмежаванняў і патрабаванняў для дзяржаўных службоўцаў, замацоўвае паўнамоцтвы і правы ў змаганні з карупцыяй спецыяльных падраздзяленняў органаў пракуратуры, унутраных спраў і дзяржбяспекі. Адказная за арганізацыю барацьбы з карупцыяй Генеральная Пракуратура Рэспублікі Беларусь. Законам таксама названы канкрэтныя дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі — удзельнікі гэтай выключна важнай і адказнай справы: Камітэт дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўны мытны камітэт, Дзяржаўны пагранічны камітэт, Міністэрства падаткаў і збораў, Міністэрства фінансаў, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя органы, у прыватнасці — Следчы Камітэт Рэспублікі Беларусь, які ўдзельнічае ў барацьбе з карупцыяй у межах сваёй кампетэнцыі і ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Вялікай падмогай у змаганні з бюракратызмам, правапарушэннямі, у тым ліку і на карупцыйнай глебе, з’яўляюцца праца са зваротамі грамадзян, функцыянаванне тэлефонаў “гарачай лініі”, даверу, зваротнай сувязі, правядзенне адзіных дзён інфармавання, дзейнасць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, сустрэча кіраўнікоў з працоўнымі калектывамі, прыём грамадзян у месцах іх жыхарства. Важная роля ў стварэнні атмасферы нецярпімасці да правапарушэнняў, прававога нігілізму і фарміраванню ў грамадзян прававой культуры адводзіцца друкаваным і электронным сродкам масавай інфармацыі, што з’яўляецца, як вядома, люстэркам дзяржаўнага і грамадскага жыцця.
У рамках рэалізацыі патрабаванняў закона “Аб барацьбе з карупцыяй” зацверджаны пералік карупцыйных злачынстваў: “Крадзёж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі” (арт.210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), “Легалізацыя (“адмыванне”) матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам” (ч.2 і ч.3 арт.235), “Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі” (ч.2 і ч.3 арт.424), “Бяздзеянне кіруючай асобы” (ч.2 і ч.3 арт.425), “Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў” (ч.2 і ч.3 арт.426), “Незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці” (арт.429), “Атрыманне хабару” (арт.430), “Дача хабару” (арт.431), “Пасрэдніцтва ў хабарніцтве” (арт.432), “Злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады ці бяздзеянне ўлады” (арт.455).
Практыка паказвае, што карупцыя праяўляецца ў разнастайных формах, сярод іх — хабарніцтва, вымагальніцтва, пра-тэкцыянізм, лабізм, незаконнае размеркаванне дзяржаўных датацый, незаконная прыватызацыя, неабгрунтаванае выдзя-ленне льготных крэдытаў, крадзеж шляхам злоўжы-вання службовым становішчам. Апошняе з гэтых праяўленняў разглядалася ў сакавіку ў судзе Жабінкаўскага раёна.
Змест і сутнасць крымінальнай справы ў наступным. 23 жніўня мінулага года вядучы інжынер-будаўнік і выканаўца абавязкаў дырэктара камбікормавага завода Дзюба А.Р. вырашыў прысвоіць частку матэрыялаў, што з той ці іншай прычыны засталіся ад пракладкі падлогі на свінакомплексе ў в.Сычова, за будаўніцтва якога сам і адказваў. Загадаў машыністу аўтакрана, стропальшчыку і шафёру загрузіць ЗІЛ-131 бетоннымі рашоткамі і іх фрагментамі як бы для адвозу на склад прадпрыемства. Аднак на сваім аўтамабілі паказаў дарогу літаральна ў абход — на ўласную дачную дзялянку, дзе большасць матэрыялаў была выгружана, хоць знаходзілася на рахунку ў бухгалтэрыі, без акта на спісанне.
Такім чынам, Дзюба А.Р. зрабіў злачынства, што падпадае пад ч.1 арт.210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (акурат — крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам). Пазбегнуць заслужанага пакарання яму ўдалося толькі дзякуючы абставінам: на той момант яму споўнілася 60 гадоў і ўступіў у сілу закон “Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Крадзеныя матэрыялы засталіся ў яго, аднак іх кошт кампенсаваны ім жа наяўнымі грашыма. Віноўнікам аплачаны таксама транспартныя і пагрузачна-разгрузачныя работы. Ну, і засталася пляма на сумленні…
Трэба адзначыць, што барацьба з карупцыяй у краіне не кароткачасовая кампанія, а адна з найважнейшых задач у справе ўмацавання незалежнасці і суверэнітэту нашай дзяржавы і бяспекі грамадства. Галоўная крыніца поспеху ў яе вырашэнні — трывалая ўлада, моцная сацыяльная палітыка, апора на народ і галоснасць. Яна вымагае мэтанакіраванасці, комплек-снасці і бесперапыннасці. Пры гэтым намаганні павінны быць накіраваны не толькі на выяўленне і спыненне фактаў карупцыі, а і на вывучэнне і ліквідацыю прычын, якія яе спараджаюць.
Алена СІДАРУК, намеснік пракурора раёна.На шкоду народу:
карупцыя

Алена СІДАРУК, намеснік пракурора раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top