Марафон добрых спраў

Марафон добрых спраў

тимуровцы 2Актывісты ГА “БРСМ” і ГА “БРПА” сярэдняй школы №3 г.Жабінка (і аўтарка гэтых радкоў у тым ліку) прынялі ўдзел у абласным злёце-фестывалі валанцёрскіх і цімураўскіх атрадаў, арганізаваным uалоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Брэсцкага аблвыканкама ў рамках рэспубліканскай акцыі “Кветкі Вялікай Перамогі”.
Напачатку адбыўся жалобны мітынг у Брэсцкай крэпасці і ўскладанне яблыневых кветак да Вечнага агню. Затым хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ад урачыстасці моманту і ўсведамлення Вялікага Подзвігу савецкага народа (і маіх продкаў у тым ліку) на вочы нагортваліся слёзы.
Затым кожнаму валанцёру і цімураўцу прышпілілі стужкі розных колераў як сімвал памяці, і мы паехалі на Трышынскія могілкі, дзе прыбіралі магілы загінулых воінаў-чырвонаармейцаў. Наводзілі там парадак і чысціню, чыталі надпісы, уяўлялі салдат: якімі яны былі, чым любілі займацца. Было сумна ад усведамлення, што яны загінулі маладымі, што да многіх магіл ніхто не наведваўся гадамі, таму што былі гэтыя салдаты родам з Варонежа, Растова, Ульянаўска і іншых гарадоў былога Савецкага Саюза. Сэрца сціснулася ад болю пры думцы аб тым, як многа гора прынесла вайна.
Пасля добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў на Трышынскіх могілках нас чакала яшчэ адно мерапрыемства, арганізаванае заснавальнікамі злёту: прэс-канферэнцыя, пад час якой прысутныя маглі задаць свае пытанні прадстаўнікам Брэсцкага аблвыканкама, праваслаўнай царквы Брэсцкай епархіі Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата. На пытанні валанцёраў таксама адказваў першы сакратар Брэсцкага абкама ГА “БРСМ” Віктар Іваноў. У яго я і пацікавілася, якія яшчэ мерапрыемствы запланаваны на гэты год, дзе можна было б паўдзельнічаць.
Я шмат фатаграфавала, пазнаёмілася з многімі ўдзельнікамі злёту-фестывалю, у прыватнасці, са студэнтамі Палескага ўніверсітэта. Прыемна было адчуваць сябе часцінкай вялікай і дружнай валанцёрска-цімураўскай сям’і. Перапаўняў гонар, што менавіта нам выпала магчымасць прыняць удзел у марафоне добрых спраў у гадавіну Вялікай Перамогі.
Яна МАКАСЮК, вучаніца 10 “А” класа
СШ №3 г.Жабінка.
На здымку: актывісты ГА “БРСМ” і ГА “БРПА”
 СШ №3 г.Жабінка на абласным злёце.
Фота аўтара.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top