Дзяржпадтрымка ветэранаў вайны

Дзяржпадтрымка ветэранаў вайны

 23 красавіка на сайтах БЕЛТА і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прайшла анлайн-канферэнцыя на тэму «Дзяржпадтрымка ветэранаў вайны». У ёй прынялі ўдзел міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна, спецыялісты міністэрства.

У Беларусі ў I квартале абследаваны ўмовы пражываня 16,8 тыс. ветэранаў вайны

Аб гэтым паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна на анлайн-канферэнцыі. Ва ўсіх населеных пунктах рэспублікі штогод праводзіцца абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асобаў, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Прадстаўнікам гэтых катэгорый грамадзян аказваюць дапамогу ў рамонце кватэр, дамоў, надворных будынкаў, печаў, электраправодак, сантэхнічнага, газавага, электратэхнічнага абсталявання, устаноўцы пажарных апавяшчальнікаў. Вырашаюцца бытавыя праблемы — па апрацоўцы прысядзібных участкаў, забеспячэнні палівам, аказанні гума-нітарнай дапамогі і сацыяльных паслуг. Паводле слоў міністра, просьбы ветэранаў улічваюцца і выконваюцца ў адпаведнасці з планамі мерапрыемстваў, зацверджаных у выканкамах, гарадскіх адміністрацыях, сельскіх выканкамах. Цяпер у дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў пражываюць 126 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 129 грамадзян, якія пацярпелі ў гады вайны.

39 ветэранаў Вялікай Айчыннай перасягнулі 100-гадовы рубеж

На 1 красавіка ў рэспубліцы налічвалася 4,5 тыс. чалавек, узнагароджаных ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады вайны, а таксама 286 чалавек, якія працавалі на аб’ектах проціпаветранай абароны, будаўніцтве абарончых збудаванняў, пры-франтавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог. У краіне жывуць больш за 600 блакаднікаў Ленінграда… Адказваючы на пытанне аб аказанні падтрымкі ветэранскім арганізацыям, Мар’яна Шчоткіна адзначыла, што ў адпаведнасці з падпраграмай «Сацыяльная падтрымка ветэранаў, асобаў, пацярпелых ад наступстваў войнаў, пажылых людзей і інвалідаў» Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ажыццяўляецца ўдзел у фінансаванні мерапрыемстваў, што праводзяцца грамадскімі аб’яднаннямі ветэранаў у адпаведнасці з іх статутнай дзейнасцю. У 2014 годзе аказана дапамога ветэранскім арганізацыям на суму Br11 млрд.

Выплата матэрыяльнай дапамогі да 70-годдзя Перамогі практычна завершана

Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі пачалася ў Беларусі 1 красавіка бягучага года. Яна выплачваецца ў памеры Br10 млн. Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамі Славы трох ступеней; Br8 млн. — інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны; Br3,5 млн. — астатнім катэгорыям ветэранаў і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Паводле аператыўных даных, матэрыяльную дапамогу атрымалі 44,1 тыс. чалавек, або 99 працэнтаў унесеных у выплатныя ведамасці. Сума выплат склала Br204,6 млрд.

Пенсіі ў ветэранаў вайны значна вышэйшыя, чым сярэдні памер іх па ўзросце

З улікам асаблівага статусу ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, іх заслуг перад дзяржавай і грамадствам да памераў пенсій устаноўлены павышэнні. Так, памеры павышэння цяпер складаюць для інвалідаў вайны першай і другой групы Br1 млн. 428 тыс. 100 (400 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросце), для інвалідаў трэцяй групы і ўдзельнікаў вайны  —  Br892 тыс. 563 (250 працэнтаў МПУ). Да пенсій гэтых катэгорый жыхароў Беларусі таксама выплачваюцца даплаты ў памерах Br267 тыс. 769 — людзям старэйшым за 75 гадоў і Br357 тыс. 25 — людзям старэйшым за 80 гадоў. Сярэдні памер пенсіі па ўзросце інвалідаў вайны ў сакавіку-красавіку складае Br4 млн. 836 тыс. 559. Для параўнання: сярэдні памер пенсіі па ўзросце  —  Br2 млн. 748 тыс. 458. Што датычыцца павышэння памераў пенсій, то працоўныя пенсіі ветэранам вайны пералічваюцца (як і ўсім пенсіянерам) у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў і змяненнем велічыні бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Адказваючы на пытанне аб тым, як суадносяцца памеры пенсій ветэранаў Вялікай Айчыннай у Беларусі і іншых постсавецкіх дзяржавах, Мар’яна Шчоткіна адзначыла: «Кожная краіна арыентуецца на свае магчымасці і свае прыярытэты — з улікам гэтага вызначаюцца формы і спосабы забеспячэння, падтрымкі непрацаздольных катэгорый насельніцтва». Яна падкрэсліла, што для ветэранаў вайны нацыянальным заканадаўствам прадугледжаны значны аб’ём ільгот і гарантый у галіне сацыяльнай абароны, аховы здароўя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту, гандлю і інш.

У Беларусі не разглядаецца магчымасць увядзення статусу «дзеці вайны»

Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб ветэранах» устаноўлены катэгорыі грамадзян, пацярпелых ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны. «Прававы статус іншым катэгорыям грамадзян, пацярпелым у гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку дзецям вайны, заканадаўствам не ўстаноўлены, — адзначыла Мар’яна Шчоткіна. — Унясенне змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства па пашырэнні льготных катэгорый грамадзян цяпер не прадугледжваецца». Паводле слоў міністра, у рэспубліцы пражывае больш за 950 тыс. чалавек ва ўзросце 70 гадоў і старэйшых, якія перажылі цяжар і нягоды Вялікай Айчыннай.

У краіне з 1 мая будуць пераразлічаны памеры павышэнняў, надбавак і даплат да пенсій у сувязі з ростам БПМ

Адказваючы на пытанне аб тым, ці чакаецца ў маі чарговае павышэнне пенсій, Мар’яна Шчоткіна праінфармавала: «На перыяд з 1 мая па 31 ліпеня будзе ўстаноўлена новая велічыня бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Зыходзячы з гэтай велічыні з 1 мая будуць пераразлічаны памеры павышэнняў, надбавак і даплат, што выплачваюцца да пенсій. Адначасова з гэтай даты будуць пераразлічаны сацыяльныя і мінімальныя працоўныя пенсіі, памеры якіх таксама вылічваюцца зыходзячы з велічыні бюджэту пражытковага мінімуму».

Распрацавана канцэпцыя дзяржпраграмы «Сацыяльная інтэграцыя інвалідаў і пажылых грамадзян на 2016-2020 гады»

Як адзначыла Мар’яна Шчоткіна, новая дзяржпраграма ўключае падпраграму «Развіццё сістэмы сацыяльнай падтрымкі і сацыяльнага абслугоўвання інвалідаў і пажылых грамадзян». Яе мерапрыемствы будуць накіраваны на далейшае ўдасканаленне існуючых і фарміраванне новых структур і механізмаў, прызначаных для жыццеўладкавання, жыццезабеспячэння і сацыяльнай камунікацыі пажылых людзей. БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top