Яшчэ з дзяцінства Андрэй Анатольевіч Балакер марыў аб працы на чыгунцы. У 1999 годзе яго мара збылася. Закончыў Брэсцкі чыгуначны тэхнікум і пачаў працаваць у Жабінкаўскай дыстанцыі пуці. Брыгадзір Андрэй Анатольевіч мае восьмы разрад, кіруе брыгадай манцёраў пуці з дзевяці чалавек. Адзін з галоўных ягоных абавязкаў — каб тэхніка, механізмы, якія занятыя на абслугоўванні чыгуначных пуцей, працавалі бездакорна дзеля бесперапыннага руху цягнікоў. У абслугоўванні брыгады 20 стрэлачных пераводаў. “Наш участак, — гаворыць брыгадзір, — пачынаецца ад прыпыначнага пункта “Цукровы завод” да пераезда Новыя Дворы. Ад таго, наколькі якасна будзе выканана справа, залежыць бяспека руху цягнікоў”.
Пад кіраўніцтвам Андрэя Анатольевіча манцёры трымаюць свой участак у належным стане. Своечасова выяўляюць няспраўнасці, прычыны ўзнікнення, хутка і якасна ліквідуюць іх. Для таго, каб быў бесперапынны рух грузавых і пасажырскіх цягнікоў, брыгадзір са сваімі падначаленымі сістэматычна праводзіць агляд пуці. Сёлета імя А.А.Балакера занесена ў Галерэю працоўнай славы Жабінкаўшчыны.
На здымку: брыгадзір дыстанцыі пуці А.А.Балакер. Тэкст і фота Ірыны ЖУК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.