Як засцерагчы сябе ад радыенуклідаў

Як засцерагчы сябе ад радыенуклідаў

800x600_yagodyi-miks-frukt-sok

Беларусь да цяперашняга часу жыве рэхам Чарнобыля. З доўгажывучых нуклідаў, якія выпалі на нашу тэрыторыю, найбольш значны цэзій-137 (b- і q-выпраменьванне) і стронцый-90 (b-выпра-меньванне).
Цяпер нам, беларусам, не пагражае прамянёвая хвароба, таму што атрымліваем радыяцыю ў малых дозах, аднак нашы клеткі пашкаджаюцца і мутуюцца. Гэта, на думку спецыялістаў, вядзе да павелічэння анкалагічных захворванняў; росту генетычных змяненняў; аслаблення імуннай сістэмы — часцей узнікаюць прастудныя, інфекцыйныя, пара-зітарныя і іншыя захворванні; старэння арганізма і скарачэння жыцця.
Асноўная пагроза для нас — гэта ўнутранае абпраменьванне. Мы атрымліваем радыенукліды з ежай (каля 90%), з вадой (4-6%) і з паветрам (2-5%). Таму самае важнае цяпер абмежаваць паступленне радыенуклідаў у арганізм з прадуктамі харчавання. Для гэтага неабходна выбіраць якасныя прадукты; сур’ёзна апрацоўваць іх перад прыгатаваннем; мыць агародніну і садавіну, знімаць лушпінне, а гародніну яшчэ і замочваць у вадзе на некалькі гадзін. Мяса таксама трэба вымочваць 2-4 гадзіны ў падсоленай вадзе; абмежаваць ужыванне тушаных і смажаных страў. Пры варцы ў прадуктах зніжаецца колькасць радыенуклідаў, якія пераходзяць у ваду; замяніць радые-нукліды карыснымі мікраэлементамі. Яны па сваіх хімічных уласцівасцях падобныя на некаторыя стабільныя элементы: цэзій-137 — з каліем; стронцый-90 — з кальцыем. Пры дэфіцыце ў прадуктах харчавання калію, кальцыю, арганізм засвойвае іх радыеактыўныя кан-курэнты. Для насычэння арганізма кальцыем і каліем трэба выкарыстоўваць прадукты харчавання, багатыя гэтымі элементамі, і медыцынскія прэпараты; выводзіць радыенукліды з арганізма. Гэтага можна дабіцца, рэгулярна ўжываючы вялікую колькасць вадкасці — сокаў, морсаў, кампотаў. Ужываючы прадукты, якія ўтрымліваюць пекціны, што “звязваюць” радыенукліды і затым выводзяць іх з арганізма (сокі з мякаццю, журавіны, сліву, чорную парэчку, яблыкі, вішню, клубніцы, а таксама мармелад, джэмы і зефір). Рэкамендуюцца прадукты, якія багатыя клятчаткай: хлеб грубага памолу, агародніна (капуста, буракі, морква), фрукты (чарнасліў), крупы (грэчка, аўсянка, проса); насычаць арганізм антыаксідантамі. Яны здольныя тармазіць ці ўхіляць свабодна-радыкальнае акісленне арганічных рэчываў радыенуклідамі (вітаміны А, С, Е; мікраэлементы селен, цынк, медзь, кобальт); прыбіраць радыеактыўны пыл. Для гэтага неабходна рэгулярна праводзіць уборку памяшканняў, часцей чысціць дываны і мэблю, іншыя прадметы, якія прыцягваюць пыл.
Аляксандр ГАРДЗЕЙЧЫК, урач-гігіеніст ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top