Уступная кампанія-2015

Уступная кампанія-2015

Анлайн-канферэнцыя «Уступная кампанія — 2015» з удзелам міністра адукацыі Беларусі Міхаіла Жураўкова і спецыялістаў ведамства прайшла на сайце БЕЛТА.
На бюджэтныя месцы ў 2015 годзе плануецца прыняць у ВНУ Беларусі 27,9 тыс. абітурыентаў, у ССНУ — 40,5 тыс., у ПТВ — 34,4 тыс. Плануецца павелічэнне кантрольных лічбаў прыёму, што забяспечваюць патрэбнасць у кадрах, у тым ліку Мінабароны — на 254, МНС — на 21; сельскагаспадарчай галіны — на 22; індустрыі спорту — на 30 месцаў. Ра-зам з тым намячаецца скарачэнне бюджэтных месцаў на медыцынскія спецыяльнасці і культуры і мастацтва.
Дадатковы набор будзе ажыццяўляцца ў дзённай бюджэтнай форме з 26 па 29 ліпеня (для ВНУ «сілавога» блока — з 24 па 27 ліпеня, для «творчых» — з 30 ліпеня па 1 жніўня).
Прыём у 2015 годзе на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі будуць ажыццяўляць 216 устаноў. Умовы прыёму такія, як і ў 2014-м.
Гэтым летам прыём у ПТВ будуць праводзіць 185 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі амаль па 300 прафесіях. Акрамя таго, прыём для навучання па рабочых прафесіях будзе ажыццяўляць 31 установа.
Як адзначыў міністр, зусім новых спецыяльнасцей вышэйшай адукацыі ў 2015 годзе няшмат. Так, абітурыенты змогуць паступаць на «інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у харчовай прамысловасці)» — гэту спецыяльнасць упершыню прапануе Магілёўскі ўніверсітэт харчавання. Спецыяльнасць «нацыянальная эканоміка» адкрыта ў Беларускім эканамічным універсітэце, «геаінфармацыйныя сіс-тэмы» — у Беларускім дзяржаўным універсітэце і Полацкім універсітэце. Ануляваны напрамак спецыяльнасці «геаграфія» — «геаінфармацыйныя сістэмы», паколькі адкрыта цэлая спецыяльнасць.
Набор на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі праводзіцца па 172 спецыяльнасцях. Новымі для гэтага ўзроўню адукацыі (прыём пачаты ў апошнія два гады) з’яўляюцца спецыяльнасці: «абслугоўванне і эксплуатацыя жылых дамоў», «мікра- і нанаэлектронныя тэхналогіі і сістэмы», «электроніка механічных транспартных сродкаў», «тэсціраванне праграмнага забеспячэння», «абсталяванне мэблевай вытворчасці», «мехатроніка» (кваліфікацыя рабочага з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй — «мехатронік 5 разраду (вытворчасць прадуктаў харчавання)», «мехатро-нік 5 разраду (халадзі-льнае абсталяванне)».
Упершыню ў 2015 годзе будзе ажыццяўляцца набор на новую спецыяльнасць сярэдняй спецыяльнай адукацыі «праграмуемыя мабільныя сістэмы» ва ўстанове адукацыі «Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж». Пасля заканчэння навучання спецыялісты атрымаюць кваліфікацыю «тэхнік-электронік».
«Акрамя таго, у гэтым годзе мы адкрылі падрыхтоўку па запатрабаваных прафесіях рабочых у трох установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі, па прафесіях машыніст горных вымальных машын, дзяжурны электраслесар (слесар) і па рамонце абсталявання — у Салігорскім горна-хімічным каледжы, электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі — у Віцебскім політэхнічным каледжы, слесар па рамонце дарожна-будаўнічых машын і трактароў, машыніст самаходнага катка — у Гомельскім дарожна-будаўнічым каледжы», — сказаў міністр.
Выпускнікі 11-х класаў у 2015 і 2016 гадах будуць здаваць толькі сучасную гісторыю Беларусі.
У цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі ўключана кітайская мова.
Плануецца, што ЦТ бу-дзе праводзіцца з 14 па 27 чэрвеня. Рэзервовы дзень — 2 ліпеня. Акрамя таго, у адзін дзень (27 чэрвеня) намечана здача двух прадметаў — сусветнай гісторыі навейшага часу і геаграфіі.
У параўнанні з 2014 годам зменены падыход да вызначэння «ніжніх парогавых» балаў ЦТ. Ён дыферэнцыраваны адносна ўзроўню ведаў абітурыентаў па вучэбных прадметах, якія адпавядаюць профільным іспытам — першаму і другому. Пры гэтым «ніжнія парогавыя» значэнні па першым профільным прадмеце пакінуты на ўзроўні 2014 года, а «ніжнія парогавыя» значэнні прахадных балаў па другім профільным прадмеце — на 5 балаў ніжэйшыя, чым у 2014 годзе. Напрыклад, па першым профільным прадмеце па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі — 15 балаў, а па другім профільным прадмеце па тых жа прадметах — 10 балаў.
Так, у 2015 годзе нездавальняючымі адзнакамі ўстаноўлены: па першым прадмеце профільнага іспыту — матэматыка, фізіка, хімія, біялогія — ад 0 да 14, а па прадметах гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — ад 0 да 19. Па другім прадмеце профільнага іспыту — матэматыка, фізіка, хімія, біялогія — ад 0 да 9; гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — ад 0 да 14. Па рускай і беларускай мовах нездавальняючыя адзнакі — ад 0 да 10 балаў.
Так званыя парогавыя значэнні ў ВНУ Мінабароны, МНС, Дзяржпагранкамітэта; на ваенныя факультэты дзяржаўных ВНУ; у дзяржаўныя ВНУ па групах спецыяльнасцей «вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства», «жывёлагадоўля, рыбаводства, пчалярства», «сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторый», «меліярацыя і водная гаспадарка», «аграінжынерыя» і ў ВНУ МУС на месцы дадатковага набору ўстаноўлены ад 0 да 4 балаў.
Мінадукацыі нагадвае аб змяненні пераліку профільных уступных іспытаў у ВНУ, з якім можна азнаёміцца на партале Міністэрства адукацыі.
Міністр нагадаў, што па некаторых спецыяльнасцях зменены профільныя іспыты, па некаторых — прыярытэты профільных экзаменаў. Напрыклад, асобы, якія паступаюць на спецыяльнасць «пачатковая адукацыя», будуць здаваць біялогію (раней матэматыку), і гісторыю Беларусі, на групы спецыяльнасцей «права» — грамадазнаўства і замежную мову (раней матэматыку), на «грамадскае харчаванне» — хімію (раней фізіку) і матэматыку.
Медалісты і пераможцы алімпіяд у Беларусі могуць паступаць без экзаменаў на 22 педагагічныя спецыя-льнасці, з якімі можна азнаёміцца на партале Міністэрства адукацыі.
У Беларусі ў 2015 годзе захаваюцца пэўныя льготы пры паступленні на сельгасспецыяльнасці. «Пэўныя льготы на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, як і ў мінулым годзе, застануцца. Гэта значыць бал цэнтралізаванага тэсціравання па профільных прадметах пры паступленні ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю будзе ніжэйшы, чым у іншыя ўніверсітэты. Так, мінімальны бал, які павінен набраць абітурыент, — не ніжэйшы за 5», — адзначыў кіраўнік ведамства Міхаіл Жураўкоў.
У Беларусі павялічаны тэрмін прыёму дакументаў на бюджэтныя месцы. Усе дакументы Мінадукацыі, якія рэгламентуюць правя-
дзенне ў 2015 годзе ўступнай кампаніі, знаходзяцца на юрыдычнай экспертызе і будуць апублікаваны ў бліжэйшы час.
У параўнанні з 2014 годам павялічаны на 2 дні тэрмін прыёму дакументаў на бюджэт — з 8 па 15 ліпеня (уступныя іспыты ва ўстановах вышэйшай адукацыі пройдуць з 16 па 21 ліпеня), рэгламентаваны тэрміны прыёму дакументаў, правядзення гутаркі і залічэння на вакантныя месцы грамадзян Луганскай і Данецкай абласцей Украіны (у адпаведнасці з указам ад 30 жніўня 2014 года нумар 420) — з 26 ліпеня па 1 жніўня. Грамадзяне Луганскай і Данецкай абласцей будуць удзельнічаць у конкурсе на бюджэтныя вакантныя месцы ў ходзе дадатковага набору, пасля залічэння грамадзян Беларусі.
Прыём дакументаў для грамадзян рэспублікі на платнай аснове ў ВНУ пройдзе з 8 ліпеня па 2 жніўня. Грамадзяне Луганскай і Данецкай абласцей змогуць удзельнічаць у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі на ўмовах аплаты, прадугледжаных для беларускіх грамадзян, — па 15 кастрычніка.
Кошт навучання ў беларускіх ВНУ і ССНУ павышацца ў разы не будзе. Гэтае пытанне ўзгадняецца з Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам эканомікі, а таксама сур’ёзна абмяркоўваецца ў Савеце Міністраў і Адміністрацыі Прэзідэнта.
Колькасць ВНУ ў Беларусі ў бліжэйшы час не будзе зменшана.
Міністр адукацыі падкрэсліў, што ВНУ павінны імкнуцца павышаць якасць адукацыйнага працэсу. Больш за 90 працэнтаў бюджэтнікаў у ВНУ Беларусі размяркоўваюць па заяўках работадаўцаў.
БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top