Павіншавалі са святам

Павіншавалі са святам

На другі дзень Вялікадня сябры моладзевага брацтва імя Кірылы Тураўскага павіншавалі вучняў трох гарадскіх школ, ліцэя і спецшколы-інтэрната, а таксама сваіх блізкіх і родных са святам. Па добрай традыцыі, маладыя вернікі падрыхтавалі велікодны спектакль.

У цэнтры пастаноўкі — гіст-орыя з жыцця звычайнага школьніка Васі Громава, у якога тыя ж клопаты і радасці, як у соцень яго равеснікаў. Падзеі адбываюцца напярэдадні вялікага свята, у суботу. Як звычайна, Вася вярнуўся са школы і сеў за камп’ютар. _DSC4793На просьбу маці прыбраць пакой ён не рэагуе. Паміж імі ўзнікае спрэчка. Сын заяўляе, што на Усяночную ён не пойдзе, бо яблык з дрэва дабра і зла ён не еў і не хоча адказваць за Адамавы грахі.
У наступнай карціне гледачы назіраюць за сустрэчай Васі з Анёлам. Той прапануе хлопчыку заключыць пары: для таго, каб праверыць яго сілу волі, Вася павінен маўчаць роўна гадзіну. Калі пераможа, ён стане першым чалавекам, які наведае планету Марс.
Але ў пакой заходзіць матуля. Яна заўважае дзіўныя паводзіны сына і выклікае ўрача. Доктар таксама не_DSC4732можа зразумець, што з хлопчыкам, і назначае ўкол. Вася баіцца ўколаў і прагаворваецца.
Добры Анёл дае хлопчыку яшчэ шанц, але і на гэты раз ён не змог маўчаць цэлую гадзіну, бо прыйшоў лепшы сябар Віцька Бруснікін. Вася просіць у Анёла даць яму трэці і апошні шанс. Раптам ён убачыў усе свае грахі: гардыню, ляноту, ману і абжорства.
Хлопчык не на жарт спалохаўся і закрычаў. У хуткім часе Вася зразумеў, што гэта ў рэшце рэшт толькі сон. З таго вечара Васіна жыццё поўнасцю змянілася.
_DSC4882Спектакль называўся “Маўчанне Васі, ці Пары з Анёлам”. Падрыхтоўкай яго займалася матушка Юлія. Гледачы адзначалі, што акцёры падабраны ўмела і яны выдатна выканалі свае ролі.
Галоўная роля — Васі Громава — дасталася Уладзіславу Белянцу, Анёла — Марыі Захарчук, мамы Васі — Ганне Мясніковай, доктара — Дзмітрыю Лаготу, Віці Бруснікіна — Яўгену Захарчуку, а апавядальніка — Аляксею Галавейку. Васіны заганы сыгралі Ксенія Амяльчук, Ганна Грыцэнка, Марыя Дудар і аўтарка гэтых радкоў.
_DSC4827Пасля кожнага нашага выступлення свяшчэннік Свята-Пакроўскай царквы Андрэй Петрусевіч расказваў аб сэнсе свята і віншаваў са светлым Уваскрэсеннем Гасподнім.
Алена БАБРОВА, наш няштатны карэспандэнт.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top