«Хмелеўскія валацугі» — святло Жабінкаўшчыны

«Хмелеўскія валацугі» — святло Жабінкаўшчыны

все вместе на хмелевской сцене

Таленавітыя артысты здзіўляюць або зачароўваюць;
але толькі геніяльным дадзена здзіўляць і зачароўваць
ў адзін і той жа час.
 Н. Макараў.

Зачараваным сябе адчуваеш з першых хвілін, калі на сцэну выходзяць “Хмелеўскія валацугі”, а затым зведваеш здзіўленне: “Якія ж яны розныя, але такія блізкія, прыгожыя, гарэзлівыя!”. Пяць прадстаўніц “Хмелеўскіх валацуг” — Наталлю Дырман, Таццяну Грыцук, Алену Грыцук, Валянціну Вайцюк, Людмілу Іванюк — можна сабраць у адзіны вобраз беларускай жанчыны, якая любіць працаваць і адпачываць, прымаць гасцей і хадзіць у госці, яна капрызная і пакорлівая, сумная і вясёлая, простая і незвычайная.
Прыемным рэхам велікодных святаў стаў справаздачны канцэрт “Хмелеўскіх валацуг” у вёсцы Хмелева 14 красавіка. У сельскім Доме культуры быў аншлаг. Адразу стала зразумела: яны, безумоўна, — народныя. Пасля выступлення члены камісіі, якія прысутнічалі на канцэрце, каб вынесці свой вердыкт, ці варты калектыў пацвярджэння свайго звання “народны”, адзначаць: “Гэта вельмі важна, што на ваш канцэрт прыйшлі людзі, трымаць перад імі экзамен — вялікая складанасць і адказнасць”.
“Хмелеўскія валацугі” прапанавалі праграму “Евробачынне” па-хмэлёвську”. Прагучалі любімыя гледачамі жартоўныя песні “Сама файна”, “Бублікы”, “Бабье лето”, а таксама кранальныя і лірычныя “Сустрэча з домам” і “Ой, у полі тры таполі”. Нікога не пакінула абыякавым песня “Валачкова”, якую Наталля Дырман суправадзіла “запальным балетам”. Аўдыторыя перажыла ўвесь спектр эмоцый: ад светлага суму і задуменнасці пра сваё жыццё і блізкіх, да нястрымнай радасці.
“Мы не зоркі”, — кажа Наталля. — “Зорная хвароба — гэта не пра нас!” Але з тым, што “Хмелеўскія валацугі” — зоркі, нельга спрачацца, калі звярнуцца да класічнага азначэння: зорка — гэта нябеснае цела, якое выпраменьвае СВЯТЛО! Пакуль ёсць у нас такія калектывы, хочацца жыць, працаваць, любіць, бо сваёй творчасцю “Хмелеўскія валацугі” пераконваюць нас: усё будзе добра, няма такіх цяжкасцяў, якія нашы людзі не здольныя пераадолець, няма брыдкіх людзей і нецікавых лёсаў.
Прыемна адзначыць, што меркаванне камісіі супала з меркаваннем нашага гледача. Сяргею Ясеніну належаць словы: “Не кожны ўмее спяваць, не кожнаму дадзена яблыкам падаць да чужых ног”. Нашым артыстам гэта, бясспрэчна, дадзена! Таму пажадаем ім творчых поспехаў, новых ідэй, натхнення, невычэрпнай энергіі, бязмежнай любові гледачоў, авацый, якія і ёсць самай важкай адзнакай поспеху.
Ганна МАКАВЕЦКАЯ, метадыст раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра
аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

  1. Вы-лучшие! До сих пор вспоминаю своё незабываемое путешествие в Хмелево! Счастья, здоровья — всем! Божьего благословления!

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top