Трапна стралялі школьнікі

Трапна стралялі школьнікі

1428391004646_33 красавіка ў Брэсце стартаваў месячнік абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы, прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатар яго — савет Брэсцкай аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ.
Спаборніцтвы па стральбе з аўтамата АК-74 сярод школьнікаў праводзіліся на вайсковым стрэльбішчы ў Брэсце. Паказаць свае ўменні ў трапнасці з’ехаліся 200 старшакласнікаў з 19 каманд-пярвічак ДТСААФ сярэдніх школ Маскоўскага і Ленінскага раёнаў абласнога цэнтра, з вёсак Страдзічы і Чарнаўчыцы Брэсцкага, а таксама 30 жабінкаўцаў. Падлеткі, якіх хутка паклічуць позвы ў ваенкамат, з задавальненнем і цікавасцю пад кіраўніцтвам воінаў-дэсантнікаў 38-ай асобнай мабільнай брыгады вучыліся правільна рыхтавацца да стральбы, цэліцца ў мішэні, кідалі вучэбныя гранаты і прымяралі процівагазы.
Жабінкаўцы годна выступілі на спаборніцтвах. Так, выдатна страляў і заняў першае месца Ілля Неўда з ДУА “СШ №1 г.Жабінка”, другое — у Іллі Андрасюка з той жа школы. Трэцяе месца падзялілі Яўген Лукашук і Уладзіслаў Лучко (першая і трэцяя гарадскія школы).
Падтрымлівалі баявы дух хлопцаў і таксама трапна стралялі ў мішэнь дзве дзяўчыны з першай гарадской школы — Вольга Сцепанец і Аліна Кульгавая.
Юрый КОЗІК, дырэктар вучэбнага цэнтра ДТСААФ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top