Усё пра аграгарадкі Брэстчыны
Літаральна перад абласнымі дажынкамі ўбачыла свет кніга “Аграгарадкі Брэстчыны” — аўтарскі праект журналістаў “Вечернего Бреста”, “Зари”, “Народнай трыбуны”, усіх раённых і гарадскіх газет вобласці пад кіраўніцтвам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення аблвыканкама і пры садзейнічанні абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў. Выданне багата ілюстраванае, у ім прадстаўлена інфармацыя па ўсіх 188 аграгарадках ,што з’явіліся ў вобласці дзякуючы рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі. Як адзначыў ва ўступным слове старшыня аблвыканкама К.А.Сумар, за пяць гадоў дзейнічання Праграмы ў фінансаванне сацыяльнай сферы вёскі ўкладзена больш 3 трыльёнаў рублёў, з іх на развіццё дзеючай і стварэнне новай інфраструктуры аграгарадкоў — звыш 700 мільярдаў рублёў.
З аграрнай Жабінкаўшчынай знаёміць у кнізе старшыня райвыканкама М.В.Токар, яго расказ дапаўняюць матэрыялы пра 8 аграгарадкоў, што з’явіліся на карце раёна: “Ленінскі”, “Ракітніцкі”, “Хмелеўскі”, “Якаўчыцкі”, “Азяцкі”, “Крыўлянскі”, “Сцяпанкаўскі” і “Маціевіцкі”.
С.МІКАЛАЕВА
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.