Чысціня і парадак на роднай зямлі

Чысціня і парадак на роднай зямлі

IMG_2831

У мінулую суботу рэспубліканскі суботнік праводзіўся і на Жабінкаўшчыне. Многія калектывы працавалі на вытворчых месцах і прылеглых тэрыторыях. Аднак мэта ва ўсіх была адна — санітарная ачыстка і навядзенне парадку ў сваім горадзе і раёне.
Нягледзячы на халоднае надвор’е, паўсюдна можна было ўбачыць з пэндзлямі і фарбай, граблямі, рыдлёўкамі, сякерамі жабінкаўцаў, якія дружна займаліся добраўпарадкаваннем сваіх мясцін.
Так, вучні гарадскіх школ ачышчалі ад апалага лісця гарадскі парк, каля дзіцячай школы мастацтваў яе супрацоўнікі разбівалі клумбы і садзілі кветкі.IMG_2855 Наводзілі ўтульнасць ля свайго адміністрацыйнага будынка і паштавікі. Работнікі КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” фарбавалі платы ля станцыі абезжалезвання і па вуліцы Кірава; прыбіралі смецце ўздоўж дарогі Рачкі-Сакі; праводзілі ямачны рамонт гарадскіх вуліц, ачышчалі могілкі ў вёсках Шчэглікі, Чыжэўшчына, Рагозна, Мышчыцы ад драўнінна-хмызняковай расліннасці. Мужчынская каманда работнікаў райвыканкама працавала на могілках у Саках. Тут таксама неабходна было высечы кустоўе і дзікарослыя дрэўцы. Задаваў тон у рабоце папераменна то з сякерай, то з бензапілой у руках старшыня Ф.Ф.Каланчук.
Навесці парадак на могілках мікрараёна цукровага завода ўзяліся таксама прыхільнікі адной з рэлігійных суполак.
Супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама фарбавалі плот і ачышчалі парк ад лісця ля раённага гісторыка-краязнаўчага музея ў в.Малыя Сяхновічы, жанчыны ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны — прыбіралі смецце ўздоўж аўтатрасы.
…Работы ў той дзень хапіла ўсім 9349 жабінкаўцам. Наш горад пасля суботніка значна папрыгажэў._DSC5411_DSC5441
Заробленыя на ім 127,5 мільёнаў рублёў будуць
накіраваны на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, на завяршэнне будаўніцтва моладзевага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай крэпасці, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем юбілею Перамогі.

_DSC5445Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара і Ірыны ЖУК.

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top