Франтавымі дарогамі да Берліна

Франтавымі дарогамі да Берліна

никанчукЗ успамінаў удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Ніканора Ніканоравіча Ніканорава (20.07.1915-22.12.2003), нараджэнца Сумской вобласці (Украіна), жыхара г.Жабінка.
У маі 1937 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля заканчэння ваеннага вучылішча ў званні лейтэнанта мяне накіравалі ў 16-ую танкавую дывізію, 16 танкавы полк на пасаду камандзіра ўзвода. Фарміраванне ўваходзіла ў склад Адэскай ваеннай акругі і дыслацыравалася ў г.Катоўск Малдаўскай ССР. Прайшоў франтавымі дарогамі ад заходняй мяжы да Сталінграда, а затым ад Сталінграда да Берліна.
22 чэрвеня 1941 года сустрэў камандзірам танка Т-34. На той час наш полк слаба быў укамплектаваны баявымі машынамі. Толькі праз паўмесяца ледзь аснасцілі адзін батальён. Яго “кінулі” пад г.Рыбніца, што на Днястры. Два іншыя атрымалі супрацьтанкавыя гарматы і рушылі ў накірунку Вінніцы, дзе разгарнуліся жорсткія баі. У адным з іх, 26 ліпеня, быў цяжка кантужаны: згубіў слых, атрымаў трэшчыны рэбраў. Вораг знішчыў два нашых батальёны. Дывізія адступала з баямі…
У шпіталі мяне паставілі на ногі. І я зноў пайшоў біць ворага. Цяпер прыняў аўтамабільны ўзвод, які ў канцы красавіка 1942 года адкамандзіравалі ў распараджэнне сапёрнай часці, што знаходзілася ля Харкава. Тут нашы машыны былі хутка пераабсталяваны ў макеты танкаў, якія імітавалі буйныя майстэрні па іх рамонце. 22 мая 1942 г. над нашымі “майстэрнямі” з’явіліся фашысцкія са-малёты, прыйшлі “ў рух” “танкі”. У гэтую бамбёжку мяне кантузіла ў другі раз, што таксама адбілася на слыху. Прыйшлося зноў лячыцца ў шпіталі.
А далей быў Сталінград. У абароне горада я ўдзельнічаў у складзе 815 асобнага аўтамабільнага батальёна ўсе 200 дней і начэй гэтай ге-раічнай бітвы. Наша часць адказвала за своечасовае забеспячэнне боепрыпасамі, гаруча-змазачнымі ма-тэрыяламі, харчаваннем абаронцаў. Вывозілі таксама раненых у тыл, за Волгу, эвакуіравалі падбітую тэхніку, разгружалі баржы. І ўсё гэта даводзілася рабіць пад варожым абстрэлам і бамбёжкамі. За суткі па некалькі разоў перапраўляліся праз Волгу…
25 верасня трэці раз ка-нтузілі ў самым Сталінградзе. Аднак у шпіталь ісці не згадзіўся, застаўся лячыцца пры часці. Горад у той час уяўляў груды бітай цэглы і пакаробленага металу, не было ніводнага цэлага будынка… Але былі людзі, якія абаранялі яго, стаялі насмерць, за кожны дом, вымотваючы ў баях ворага.
Памятаю, як 19 лістапада 1942 года пачалося гра-ндыёзнае наступленне нашых войскаў пад Сталінградам. Была акружана, а потым капітулявала 330-тысячная армія фашыстаў. Гісторыя не ведала такога ваеннага майстэрства. 31 студзеня 1943 года капітулявала паўднёвая групоўка нямецка-фашысцкіх войскаў на чале з генерал-фельдмаршалам Паўлюсам, а 2 лютага здаліся і рэшткі паўночнай часткі.
Варожыя палонныя, якія бачылі сябе заваёўнікамі нашай вялікай краіны, пад канвоем ішлі тысячамі на пункт збору. Жудасна і нават брыдка было глядзець на гэтае “войска”. Хутка ў горад сталі вяртацца яго жыхары, з нашымі салдатамі яны пачыналі разбіраць завалы, чысціць горад, які так пацярпеў. Усё гэта было на маіх вачах, бо па службе даводзілася шмат ездзіць па вуліцах, дзе яшчэ нядаўна ішлі баі. Перад намі паставілі задачу адабраць прыгодную для эксплуатацыі тэхніку і накіроўваць у часці. Яна была з розных краін: нямецкая, італьянская, румынская, чэшская…
Пасля Сталінграда ўдзельнічаў у баях за вызваленне Украіны (у прыватнасці, у фарсіраванні Дняпра), Літвы (і яе сталіцы Вільнюса), а таксама Мінска. Затым была Усходняя Прусія, штурм Кёнігсберга, Берлінская аперацыя.
У верасні 1953 года ў званні капітана быў звольнены ў запас з пасады намесніка камандзіра танкавага батальёна. Прыбыў у Беларусь, у гарадскі пасёлак Жабінка, ажаніўся, працаваў у гарпасялковым Савеце.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і двума Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За баявыя заслугі”, “За абарону Сталінграда”, “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За ўзяцце Берліна” і інш.
Успаміны запісаў 20.04.2003 г. Васіль Шышчыц.
У 2004 годзе Н.Н.Ніканораву прыйшла медаль “За вызваленне Кіева”. Яе ветэран ужо не змог атрымаць, узнагарода была ўручана яго родзічам.
У Жабінцы па вуліцы Свабоды жывуць унукі Ніканора Ніканоравіча Юрый і Віталь з сем’ямі, падрастаюць праўнукі Ягор, Кацярына і Яўгенія. У доме, дзе некалі жыў салдат Вялікай Айчыннай, беражліва захоўваюць фотаздымкі дзеда-героя.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

  1. Спасибо огромное за статью.
    Мы помним и гордимся нашим Дедом. Его многие знали в нашем городе, и, уверен, исключителеьно с положительной стороны. Он для нас образец справедливости и доброты.
    Мы помним и ценим дела и поступки Никонора Никоноровича, и стараемся воспитывать детей в духе уважения к старшему поколению, рассказывая о том, какими были наши предки.

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top