Праводзіцца раённы конкурс малюнкаў

Праводзіцца раённы конкурс малюнкаў

becb5f1148ed

З 15 красавіка г.г праводзіцца раённы конкурс малюнкаў “Няхай заўсёды будзе сонца”, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. У ім удзельнічаюць дзеці работнікаў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, членаў прафсаюза. Конкурсныя работы пада-юцца да 30 красавіка г.г. у Жабінкаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў (вул.Кірава, 49, за кінатэатрам “Юбілейны”). Пры падачы іх неабходна назваць работу; пазначыць прозвішча, імя, узрост дзіцяці; назву арганізацыі, прадпрыемства, установы, дзе працуе адзін з бацькоў; хатні адрас, тэлефон бацькоў.
На конкурс можна падаваць жывапісныя, графічныя работы, выкананыя ў розных тэхніках і любым матэрыялам. Фармат малюнка А4, А3.
Пераможцы вызначаюцца ў трох узроставых катэгорыях — ад 6 да 10 гадоў, ад 11 да 13, ад 14 да 16 гадоў і ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі, а ўдзельнікі — дыпломамі і сувенірамі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top