IMG_2531Працаўнікі раённай бібліятэкі стварылі цікавую выставу, прысвечаную 70-годдзю Перамогі і 75-годдзю раёна. Удзельнічалі і падбіралі матэрыялы дырэктар Ірына Пятроўна Ганчар, бібліёграф ЦРБ Марына Віктараўна Карпішчук і загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Галіна Генрыхаўна Дулевіч. Экспазіцыя складаецца з шасці раздзелаў. Адзін з іх мае назву “Дарогамі вайны”. Тут сабраны матэрыялы аб удзеле землякоў у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі: салдат, падпольшчыкаў, партызан, працаўнікоў тылу; размешчаны іх фотаздымкі, расказы аб іх жыццёвых і франтавых дарогах.
На здымку: выстава, прысвечаная 70-годдзю Перамогі і 75-годдзю раёна,
у цэнтральнай раённай бібліятэцы. Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top