Стараюцца разнастаіць асартымент

Стараюцца разнастаіць асартымент

Наведвальнікі магазіна ў аграгарадку Маціевічы, відаць, заўважылі прык-метныя змены: у зале з’явіліся новыя стэлажы, халадзільныя вітрыны. Перамены працягваюцца, асартыментны пералік тавараў пастаянна пашыраецца, каб зада-воліць попыт любому наведвальніку ў выбары пакупкі. Работнікі прылаўка заўсёды радыя дапамагчы пакупнікам. У магазіне з’явілася новая паслуга: можна патэлефанаваць, пакінуць заяўку, і ў бліжэйшы час патрэбны вам тавар абавязкова будзе на прылаўку.
Ганна Аляксееўна Аўсяйчук працуе ў гандлі ўжо 27 гадоў, а Людміла Мікалаеўна Дзеніскавец тут два гады. Абедзве закончылі Брэсцкае гандлёвае вучылішча. Ветлівыя гаспадыні стараюцца стварыць у магазіне ўтульнасць, выкласці навідавоку ўвесь тавар. “У 2015 годзе наш магазін працуе прыбыткова, — расказала Ганна Аляксееўна._DSC4066 — Недахопу ў пакупніках мы не адчуваем. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года тавараабарот павялічыўся на 10%”. З размовы з гаспадынямі гэтай крамы даведалася, што няма пэўнага тавару, які б заўсёды хутка раскупляўся. У студзені і лютым, напрыклад, вельмі хутка разыходзілася бытавая тэхніка, якую пакупнікі папярэдне заказвалі. Бліжэй да вясны, да Радаўніцы на продаж выстаўляем штучныя кветкі, усё для дому, садовы інвентар, таму што маціевіцкія жыхары стараюцца прыкупіць нешта новае ў дом, для гаспадаркі. А выбраць ёсць з чаго.
У вясковым магазіне, як і ў гарадскіх, бываюць скідкі на прадуктовыя тавары: чыпсы, сокі, пернікі… Шырокім попытам карыстаюцца тавары беларускіх вытворцаў. Прадаўцы, дарэчы, знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых пастаўшчыкоў уласнай прадукцыі, каб задаволіць попыт усіх пакупнікоў. Калі пакінуць тут сваё пажаданне, яго абавязкова возьмуць да ведама.
Сапраўды, думка аб тым, што ў краме няма чаго купіць і няма на што паглядзець, адышла ў далёкае мінулае. На прылаўках рэгулярна з’яўляюцца новыя якасныя тавары па даступным кошце. Аддзелы прамы-словы і пра-дуктовы рэгулярна папаўняюцца і абнаўляюцца. Калі маціевіцкім жыхарам патрабуецца нешта з бытавой тэхнікі, яны заранёў тэлефануюць і робяць заказ. У будучым плануецца продаж дарагіх тавараў у крэдыт. Работнікі прылаўка супрацоўнічаюць напрамую з пастаўшчыкамі Брэсцкім, Слуцкім, Пінскім, Іванаўскім мясакамбінатамі, “Савушкавым прадуктам”, Брэсцкім, Пружанскім, Маларыцкім хлебазаводамі. У цэлым жа, шырокае поле вытворцаў дазваляе прадаўцам падабраць тавар у адпаведнасці з пажаданнямі пакупнікоў.
Лідзія ІВАНІХІНА.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top