І недаважкі, і антысанітарыя…

І недаважкі, і антысанітарыя…

КГККамітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці сумесна з прадстаўнікамі гандлёвай інспекцыі Міністэрства гандлю Беларусі ў Брэсцкай вобласці і ДУ “Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” праведзены шэраг пазапланавых праверак рознічных гандлёвых аб’ектаў сеткавых аператараў. Вынікі праверкі паказалі наяўнасць цэлага “букета” дапушчаных імі парушэнняў пры рознічным гандлі.
Ва ўсіх без выключэння гандлёвых аб’ектах парушаліся правілы продажу тавараў і арганізацыі грамадскага харчавання. Не захоўваецца асартыментны пералік, не даводзіцца да ведама пакупнікоў неабходная і праўдзівая інфармацыя аб таварах, не супадае яна і на маркіровачных ярлычках аб даце вырабу і тэрмінах годнасці з маркіроўкай вытворцаў. Праверка вагі каўбасных вырабаў, якія прайшлі перадпродажную фасоўку і рэалізоўваліся ў правераных магазінах, пры іх пераўзважванні ўстаноўлены разыходжанні ў масе і, адпаведна, у іх кошце. Напрыклад, каўбаса варана-вэнджаная “Да чаю” безгатунковая, якая прадавалася коштам 86 тыс. руб. за 1 кг, была з недаважкам у 150 г. Розніца ў кошце — 13600 руб. Такі выпадак не адзінкавы. Да слова, пераўзважвалі кантралёры “пахудзелую каўбасу” на кантрольных вагах у магазіне “МARTINN”. Аналагічныя парушэнні выявіліся і ў гандлёвай сетцы магазінаў “Алми” з каўбасой “Дзядуляў гасцінец”. Можна толькі ўявіць, колькі “каўбаснага паветра” было прададзена да прыходу кантралёраў. Прадаўцы, праўда, тлумачылі, што некаторыя гатункі каўбасы, што і паказалі кантрольныя ўзважванні, падсыхаюць за суткі на 10 г. Але ж нельга гэтыя “засохлыя грамы” перакладваць на кішэні пакупнікоў.
Практычна ва ўсіх правераных магазінах прапа-ноўваліся да рэалізацыі тавары, якія захоўваюцца з парушэннем тэмпературнага рэжыму. Гэта датычыцца гародніны і садавіны. Напрыклад, планаграмамі магазінаў “МARTINN” і “Алми” прадугледжаны пэўныя месцы для рэалізацыі гэтых прадуктаў. Такая рэалізацыя, дарэчы, адбываецца з прымяненнем простага гандлёвага абста-лявання, але, як высветлілася, яно не аснашчана прыборамі для падтрымання пэўнага тэмпературнага рэжыму. А там, дзе няма ўмоў для захоўвання, заўсёды ёсць умовы для развіцця цвілі і гнілі, у чым і пераканаліся кантралёры.
Пад час праведзеных праверак было таксама выяўлена, што рэалізуецца і пратэрмінаваны тавар. Ёсць ён загнілы, сапсаваны, з парушэннем цэласнасці скуркі гародніны. Пратэрмінаванасць складае ад 6 гадзін 30 хвілін да 106 дзён. Уся недабраякасная і пратэрмінаваная прадукцыя была забракавана і знята з рэалізацыі.
У адным з магазінаў, у мыечнай інвентару, на падлозе ажыццяўлялася размарозка паўфабрыкатаў “Кураняты-грыль “Па-хатняму”, выкладка каўбаснай прадукцыі, сыру — без выкарыстання гандлёвых латкоў, адсутнічаў кантроль даты і часу ўскрыцця ўпакоўкі каўбасных вырабаў. Паводле вынікаў праверкі вынесены прадпісанні аб зняцці з абароту недабраякаснай прадукцыі і прыпынення дзейнасці.
Традыцыйнае парушэнне ва ўсіх магазінах — інфармацыя для пакупніка, нанесенная на спажывецкую ўпакоўку піва на сцікерах. Паводле правілаў продажу асобных відаў тавараў, якія ўступілі ў сілу ў ліпені 2014 года, прадугледжваецца нанясенне такой інфармацыі толькі вытворцам і тэхналагічным спосабам, што забяспечвае яе захаванасць і цяжкае выдаленне на працягу ўсяго тэрміну годнасці. Даклейкі-сцікеры, як паказалі праверкі, сустракаюцца толькі на піве замежнай вытворчасці і толькі ў тых вытворцаў і прадаўцоў, якія яшчэ не перайшлі на працу ў прававым полі Рэспублікі Беларусь. У адным з магазінаў “Алми” піва, дзе маркіроўка не адпавядала патрабаванням, вернута пастаўшчыкам. Гэта 18 найменняў яго ў колькасці 1001 упаковачнай адзінкі, два найменні напітку піўнага ў колькасці 254 бутэлькі на агульную суму 15,6 млн. руб. не была ізалявана ад дабраякаснай прадукцыі і захоўвалася не ў тары пастаўшчыка, а ў поліэтыленавых скрынках, на стэлажах у гандлёвай зале, на палетах. Паддоны з дрэва не падтрымліваюцца ў спраўным стане.
Цяперашнія і новыя змены ў заканадаўстве, якое рэгулюе рознічны гандаль, накіраваны на ўпарадкаванне і больш жорсткія ўмовы гандлю тытунёвымі вырабамі і алкагольнымі напоямі. Так, у заканадаўчыя акты нашай краіны, якія рэгулююць іх абарот, унесены змены і дапаўненні, што ўступяць у сілу з 1 ліпеня 2015 года.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top