Галоўная спартыўная падзея

Галоўная спартыўная падзея

Безымянный
З 17 па 25 красавіка адразу ў пяці гарадах Беларусі пройдзе галоўная спартыўная падзея 2015 года — чэмпіянат свету па футзале. Мінск, Брэст, Пінск, Барысаў і Маладзечна прымуць у агульнай складанасці 32 матчы.
Права правесці 11-ы па ліку чэмпіянат свету Беларусь заваявала летась. Гэта было невыпадкова: наша краіна ўжо прымала чэмпіянаты Еўропы 2004 і 2012 гадоў, больш таго, нацыянальная зборная Беларусі — чэмпіёны Еўропы 2014 года, бронзавыя прызёры Кубка свету 2007-га і чэмпіянату Еўропы 2008-га. Акрамя нашай зборнай за медалі сёлета будуць змагацца каманды Калумбіі, Парагвая, Аргенціны, Уругвая, Венесуэлы, Бразіліі, Расіі, Чэхіі, Славакіі, Бельгіі, Нарвегіі, Аўстраліі… Паводле жэрабя сапернікамі нашай каманды будуць зборныя Уругвая, Бразіліі і Аўстраліі. Трэнер бразільскай каманды Д. Касцільё адзначае, што Беларусь з’яўляецца адным з фаварытаў з чэмпіянату, які прэтэндуе на медалі, а сам матч з гаспадарамі турніру выклікае нямала апасенняў.
Білеты на матч — адкрыцце чэмпіянату Беларусь — Бразілія складаюць ад 60 да 110 тыс. рублёў. Іх можна купіць на сайце ticketpro.by.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top