Бюджэтныя сродкі транжырацца

Бюджэтныя сродкі транжырацца

КГК

Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці вывучыў абгрунтаванасць і эфектыўнасць расходавання сродкаў абласнога бюджэту, якія выдзяляюцца ўстановам адукацыі Брэстчыны на рэалізацыю навучальных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі, г. зн. ажыццяўляюць падрыхтоўку рабочых кадраў і спецыялістаў для сельскагаспадарчай вытворчасці. Такія функцыі выконваюць 9 устаноў адукацыі, на ўтрыманне якіх з абласнога бюджэту штогод выдзяляецца больш за 100 млрд. рублёў. Пад час кантрольных мерапрыемстваў у Мала-рыцкім, Навамышскім і Пінскім ліцэях выяўлены выпадкі неэфектыўнага і нямэтавага выкарыстання будынкаў і збудаванняў, зямлі. Упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама не прымяняла мераў па рэарганізацыі і аптымізацыі дзейнасці гэтых устаноў.
Так, у 2012-2014 гадах напаўняльнасць правераных ліцэяў складала ад 30% да 58%. Гэтым і было выклікана неэфектыўнае выкарыстанне па прызначэнні і ма-тэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў. Інтэрнаты для пражывання навучэнцаў выкарыстоўваюцца па прызначэнні не больш чым на 32%. Калі ў Маларыцкім ліцэі незанятая юнакамі і дзяўчатамі жылая плошча была задзейнічана для пражывання іншых асобаў (работнікаў аховы здароўя, адукацыі, органаў унутраных спраў і г. д.), то Пінскі і Навамышскі ліцэі, што знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, з-за незапатрабаванасці гадамі не выкарыстоўваюць інтэр-наты. А толькі на ацяпленне кожнага з іх штогод неэфектыўна расходуецца да 35 млн. рублёў бюджэтных сродкаў. У Пінскім ліцэі з двух інтэрнатаў (кожны жылой плошчай па 1,6 тыс. кв. м) адзін поўнасцю аддадзены пад кватэры для пражывання іншых асобаў — выкладчыкаў. Тут увесь другі паверх дырэкцыяй установы быў самавольна пераабсталяваны ў вучэбныя класы. Такая сітуацыя не зацікавіла ні органы дзяржаўнага кіравання, ні кантралюючыя ведамасныя.
Маларыцкім ліцэем з 2010 года не задзейнічаны вучэбны корпус (822,5 кв. м) і будынак станцыі тэхнічнага абслугоўвання (487,8 кв. м), а асобны ў 376 кв. м з 1987 года выкарыстоўваецца ў якасці жылога дома, у прыстасаваных памяшканнях якога пражывае пяць сем’яў. Нічога не зроблена для выкарыстання гэтага будынка па мэтавым прызначэнні ці пераводзе ў жылы фонд.
Трэба адзначыць, што ва ўстановах для навучання прымяняецца большасць сельскагаспадарчай тэхнікі, састарэлай тэхнічна і тэхналагічна. Так, з агульнай яе колькасці доля найбольш сучаснай (менш за 5 гадоў з часу выпуску) у Навамышскім ліцэі складае 6%, у Маларыцкім — 13%. А выпушчанай больш за 20 гадоў назад, г. зн. маральна і фізічна састарэлай, у Маларыцкім ліцэі да 51%, у Пінскім — да 69%. Пад час кантрольных мерапрыемстваў звернута ўвага на тое, што ні ў адным з іх няма сучасных і тэхнічна дастаткова складаных айчынных грузавых аўтамабіляў МАЗ, якія апошнім часам шырока выкарыстоўваюцца ў сельгаспрадпрыемствах.
Трэба адзначыць, што ва ўсіх дзевяці ўстановах адукацыі Брэсцкай вобласці, дзе рыхтуюцца рабочыя кадры і спецыялісты для сельгасвытворчасці, загрузка колькасці навучэнцаў не перавышала 52%.
Выяўлены таксама розныя парушэнні і ў фінансава-гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку расходаванне грошай з парушэннем патрабаванняў бюджэтнага заканадаўства і заканадаўства аб дзяр-жаўных закупках; нямэтавае выкарыстанне фінансаў; былі пастаўлены на ўлік і недаацэнены асноўныя сродкі, заніжаліся грашовыя сумы, якія падлягаюць вяртанню выпускнікамі ў даход бюджэту, што не прыехалі на месца работы ці не адпрацавалі ўстаноўлены тэрмін. Навідавоку факты падачы непраўдзівых дадзеных у дзяржаўную статыстычную справаздачнасць.
Паводле вынікаў праверак да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 юрыдычныя і 19 фізічных асобаў, да дысцыплінарнай — 12 кіруючых, а ў адносінах 2 з іх матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы.
Васіль ПІНЧУК, начальнік аддзела Камітэта дзяржкантролю
Брэсцкай вобласці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top