Звыш тысячы маленькіх сосен у мінулы чацвер высадзілі ўдзельнікі працоўнай акцыі ля стэлы “Жабінка”, што знаходзіцца ля моста праз раку Мухавец. Дрэўцы садзілі актывісты пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” з Жабінкаўскай дыстанцыі пуці і раёна электрасетак. У акцыі разам з моладдзю ўдзельнічалі кіраўнік раёна Ф.Ф.Каланчук, намеснік старшыні райвыканкама А.В.Шалтанюк, старшыня Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў С.В.Мартысюк, галоўны архітэктар раёна С.Я.Кандрацюк.
— Хутка наша краіна будзе адзначаць 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, — сказала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вольга Плавух, арганізатар акцыі. — Нам, маладым, нельга забываць аб гераічным подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў. Гэтая сасновая алея, якую мы сёння заклалі на ўездзе ў наш прыгожы і ўтульны горад, стане чарговым і не апошнім унёскам у скарбонку добрых спраў, прымеркаваных да юбілейнай даты. Спадзяюся, што тыя маленькія сосенкі, якія нам прывезлі з Кобрынскага вопытнага лясгаса, прыжывуцца на Жабінкаўшчыне і зробяць наш горад яшчэ больш утульным.
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: удзельнікі акцыі.
Фота Ірыны ЖУК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.