Захаваем памяць

Захаваем памяць

pict_18

Брэсцкая крэпасць — гэта аб’ект сусветнай гістарычнай спадчыны, прыклад мужнасці і беззапаветнага служэння Айчыне.
З мэтай захавання ў кожнай сям’і памяці пра салдат перамогі БРСМ выступіў ініцыятарам стварэння моладзевага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай крэпасці. Ужо вядуцца будаўнічыя работы ў будынку штаба 125-га стралковага палка на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Наогул у цэнтры будуць створаны ўсе ўмовы для арганізацыі работы ў патрыятычным выхаванні маладога пакалення. Мы вельмі спадзяёмся, што ў Год моладзі аб’ект стане не толькі моладзевай будоўляй, але і прыцягне да сябе ўвагу неабыякавых людзей да гераічнага мінулага.
Для будаўніцтва цэнтра адкрыты дабрачынны рахунак у беларускіх рублях: р/р 3135481510294 у філіяле №100 БАУ ААТ “ААБ Беларусбанк”, код 150501246, г.Брэст, вул.Маскоўская, 202. УНП 200950849.
Прызначэнне плацяжу: на стварэнне моладзевага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай крэпасці ў рамках стварэння гісторыка-культурнага комплекса “Брэст”.
Пабудуем цэнтр і захаваем памяць пра гераізм нашых прадзедаў і дзедаў разам!
Брэсцкі АК ГА “БРСМ”.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*