Аб праваслаўнай літаратуры і не толькі

Аб праваслаўнай літаратуры і не толькі

IMG_254818 сакавіка супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасілі сяброў
аматарскага клуба “Суразмоўнік” на вечар пытанняў і адказаў “Што мы ведаем аб царкве і праваслаўнай веры”, пры-свечаны Дню праваслаўнай літаратуры.
Загадчыца аддзела абслугоўвання Людміла Аляксандраўна Астроўская пазнаёміла прысутных з аглядам кніг на гэтую тэматыку, расказала, што ў бібліятэцы створаны фонд праваслаўнай літаратуры, які складаецца пакуль амаль з 200 асобнікаў, аднак пастаянна папаўняецца. Ён уключае мастацкія творы, рэлігійныя кнігі, для бацькоў пра сямейнае выхаванне, іншыя. Фонд карыстаецца вялікім попытам. Некаторыя выданні склалі выставу “Сэрцу карыснае слова”, з якой прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца.
Зразумела, мерапрыемствы праваслаўнай тэматыкі не абыходзяцца без святара — дабрачыннага цэркваў Жабінкаўскай акругі, настаяцеля Свята-Пакроўскага храма Сергія Петрусевіча. Ён заўсёды жаданы госць, яму задаюць шмат пытанняў, просяць блаславення.
Так адбылося і на гэты раз. Айцец Сергій адказаў на пытанні сяброў клуба “Суразмоўнік”, як правільна прыкладвацца да іконы, што такое “рака”, з якога ўзросту можна аддаваць дзяцей у нядзельныя школы, якіх на Жабінкаўшчыне шэсць, як ідзе будаўніцтва храма ў гонар святога Кірылы Тураўскага ў райцэнтры і многія іншыя.
Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі хору ветэранаў “Тонус” — сябры клуба “Суразмоўнік” — падзякавалі святару за змястоўныя адказы і падарылі дзве праваслаўныя песні.
Наталля ВАЛОШКА.
Фота Ірыны ЖУК.

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top