Расце дастойная змена

_DSC1927
Акцябронак — гэта маленькі перша-адкрывальнік. Ён гатовы ісці па невядомых дарогах і даведвацца шмат новага, пераадольваць цяжкасці, удзельнічаць у прыгодах, цікавых сустрэчах, добрых справах і адкрыццях.
Для 40 хлопчыкаў і дзяў-чынак Краіна акцябрат адчыніла свае дзверы ў другой гарадской адзі-наццацігодцы. Святочна гучалі ў сценах школы абяцанні акцябрат: “Вучыцца старанна, сумленна… Быць справядлівым… Аказваць дапамогу тым, каму яна патрэбна…”.
Гарэлі дзіцячыя вочы, гарэлі акцябрацкія зорачкі на грудзях хлопчыкаў і дзяўчынак. А перад гэтым яны разам з Ульянай Новік, Вікторыяй Гронскай, Аленай Гаджыевай і аўтаркай гэтых радкоў здзейснілі падарожжа па Краіне акцябрат. На станцыях “Радзіма”, “Легендарная”, “Здароўе”, “Казачная”, “Сяброўства”, “Інтэлектуальная” юным “пасажырам” прапаноўваліся не-звычайныя конкурсы і заданні. Самыя актыўныя ўдзельнікі ўзнагароджваліся зорачкамі-жэтонамі.
Вельмі прыемна, што менавіта нам пашчасціла ўручаць акцябрацкія зорачкі малодшым братам і сёстрам, суседзям па двары, проста добрым знаёмым.
Краіна акцябрат па-поўнілася выдумшчыкамі, спартсменамі, выдатнікамі, адказнымі і сумленнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Нам, піянерам, верыцца, што словы “абяцаем, абяцаем, абяцаем” гучалі ад чыстага сэрца і ў нас расце дастойная змена.
Соф’я САНЮК, вучаніца 6 “Б” класа СШ №2 г.Жабінка.
На здымку: “Мы — акцябраты!”.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*