Чыстая вада — для хваробы бяда

Чыстая вада — для хваробы бяда

i

Дзяржаўная праграма ў водазабеспячэнні і водаадвядзенні “Чыстая вада” на 2011-2015 гады прадугледжвае павышэнне забяспечанасці насельніцтва пітной вадой нарматыўнай якасці і стварае спрыяльныя ўмовы пражывання. У нашым раёне, дзякуючы рэалізацыі некалькіх яе этапаў, больш за 90% гарадскога і больш за 60% сельскага насельніцтва забяспечаны цэнтралізаваным вода-забеспячэннем. Будаўніцтва станцыі абезжалезвання дазволіла жыхарам Жабінкі, пасёлка санаторыя “Буг”, вёскі Пятровічы і аграгарадкоў Ленінскі і Азяты выкарыстоўваць пітную ваду, якая адпавядае гігіенічным патрабаванням.
Што датычыцца цэн-тралізаваных сістэм сельскага водазабеспячэння, дзе не праводзіцца абезжалезванне, то фактычныя паказчыкі ўтрымання жалеза носяць, вядома, прыродны характар. Пры нарматыўным па-казчыку яго не больш за 0,3 мг/куб.дм перавышэнне дасягае ў два і больш разоў гранічна дапушчальную канцэнтрацыю. Найбольш вада насычана ім у Вялікіх Якаўчыцах (4,74 мг/куб.дм) і ў аграгарадку Ракітніца (4,89 мг/куб.дм).
Каля 30% вяскоўцаў выкарыстоўваюць ваду для гаспадарча-пітных мэтаў з крыніц нецэнтралізаванага водазабеспячэння. У выніку даследавання яе з шахтных калодзежаў рэгіструюцца адхіленні па санітарна-хімічных паказчыках у 40% проб і па мікрабія-лагічных паказчыках у 16% проб. Асноўная неадпаведнасць хімічных паказчыкаў абумоўлена павышаным утрыманнем нітратаў, што звязана як з сельскагаспадарчай дзейнасцю (унясеннем угнаенняў), так і з па-рушэннем правілаў пры размяшчэнні, абсталяванні і эксплуатацыі калодзежаў.
На жаль, добрыя смакавыя якасці калодзежнай вады не гавораць пра яе бяспеку — наяўнасць небяспечных хімічных злучэнняў і мікрабіялагічных забруджванняў не заўсёды можна вызначыць на смак, і калі кіпячэнне дапамагае пазбавіцца ад мікробаў, то ачысціць ваду ад нітратаў можна толькі хімічным спосабам.
Самым надзейным і бяспечным варыянтам для пітнога рэжыму насельніцтва, якое не мае цэнтралізаванага водазабеспячэння, з’яўляецца выкарыстанне бутыляванай пітной вады. Асабліва гэта трэба ўлічыць бацькам пры выхаванні маленькіх дзяцей, аслабленых і хворых людзей.
Такім чынам, рэалізацыя праграмы “Чыстая вада”, будаўніцтва сетак цэнтралізаванага водазабеспячэння ў сельскіх населеных пунктах, гарадскіх кварталах індывідуальнай забудовы, наяўнасць сістэм водазабеспячэння ў збудаваннях апрацоўкі вады, безумоўна, будзе садзейнічаць толькі здароўю насельніцтва і захаванню санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту ў раёне.
Надзея ШОСЦІК, галоўны санітарны ўрач Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top