ТIMG_3710аццяна Мікалаеўна Кунашка гараджанка з Берасця. Па волі лёсу (выйшла замуж) апынулася ў Дзяменічах.
Працуючы прадаўцом, Таццяна Мікалаеўна захаплялася рукадзеллем: вязала, вышывала, вырабляла аплікацыі, карзіны, шкатулкі і іншыя рэчы з паперы. Створаную яе рукамі прыгажосць заўважылі работнікі культуры і прапанавалі ёй весці заняткі ў гуртку прыкладной творчасці пры Падлескім СДК. Цяпер Таццяна Мікалаеўна навучае дзяцей свайму майстэрству. Але гэта яшчэ не ўсе яе захапленні. “Сям’я ў нас пявучая, — гаворыць Т.М.Кунашка. — Таму пры СДК арганізавалі сямейны ансамбль. Мастацкім кіраўніком з’яўляецца муж Юрый Міхайлавіч. Ён акампануе мне і дочкам. Часта выступаем з песнямі на раённых святах. На Масленіцы, дзе я прапанавала выставу вырабаў прыкладной творчасці, яшчэ й спявалі сям’ёй. Мой муж выдатны чалавек. Ва ўсім дапамагае мне. Адным словам, у нас працавітая, дружная і творчая сям’я”.
На здымку: Т.М.Кунашка
са сваімі вырабамі на свяце.
Тэкст і фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top