Абаюдная ўдзячнасць

Абаюдная ўдзячнасць

Дзверы гасціннай хаты ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Емяльянавіча Семенюка заўсёды адчынены для наведвальнікаў. Не забываюць пра яго ні блізкія людзі, ні суседзі, ні сябры, ні роднае прадпрыемства — Жабінкаўскі цукровы завод, на якім Міхаіл Емяльянавіч працаваў амаль усё жыццё. Штогод напярэдадні 9 Мая прыходзяць настаўнікі з вучнямі, каб павіншаваць ветэрана з Днём Перамогі, паслухаць яго цікавыя расповеды пра тое, як ваяваў.IMG_3968
Адчувае пажылы чалавек і клопат мясцовых уладаў. Сёлета ў студзені Міхаіла Семенюка наведалі начальнік аддзела быту ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама Святлана Трафімчук, спецыяліст па сацыяльнай рабоце ДУА “Жабінкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Наталля Іваноўская і старшыня Жабінкаўскага сельсавета Галіна Акуліч. У сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне яны даследавалі ўмовы пражывання ветэрана, пацікавіліся, у чым Міхаіл Емяльянавіч мае патрэбу.
Гаспадар дома расказаў, што хацеў бы зрабіць прыбудову да хаты, адрамантаваць дах. З просьбай аб дапамозе ветэран звярнуўся да дырэктара ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Віктара Міронава. Кіраўнік прадпрыемства з разуменнем аднёсся да праблем былога работніка і выдзеліў трох рабочых рамонтна-будаўнічага цэха. Другі тыдзень Міхаіл Шуляк, Сяргей Волк і Андрэй Авярчук узводзяць прыбудову, рамантуюць дах. Глядзіць на іх гаспадар дома і радуецца, што ўсё задуманае здзяйсняецца, што межы “ўладанняў” пашыраюцца.
Міхаіл Емяльянавіч вельмі ўдзячны дырэктару цукровага завода Віктару Міронаву, рабочым рамонтна-будаўнічага цэха, а таксама іх начальніку Анатолю Кузьмічу за тое, што не засталіся абыякавымі да просьбы пажылога чалавека. Словы падзякі адрасуе і ўсім добрым людзям, якія не абыходзяць яго ўвагай.
Наталля ВАЛОШКА.
На здымку: ветэран Вялікай Айчыннай вайны М.Е.Семянюк з рабочымі рамонтна-будаўнічага цэха ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” М.Р.Шуляком і С.А.Волкам.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top