Заваявалі перамогу, аднавілі краіну з руін і попелу

Заваявалі перамогу, аднавілі краіну з руін і попелу

IMG_2584 (З цырымоніі ўручэння юбілейных медалёў)
Усё далей і далей адыходзяць ад нас гераічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Усё менш застаецца сведак і ўдзельнікаў, а таму іхнія ўспаміны яшчэ даражэй для сённяшняга маладога пакалення. Яны, нягледзячы на свой узрост (многім ужо пад 90 гадоў), ніколі не забудуць пра тую жудасную вайну, а мы не выкраслім са сваёй памяці яе герояў, якія падаравалі нам мір, вязняў, якія выпрабавалі пекла канцлагераў і катаржных работ, людзей, хто аднаўляў з попелу і руінаў растаптаную ворагам краіну.
24 САКАВІКА ў гарадскім Доме культуры адбылася ўрачыстасць з нагоды ўручэння юбі-лейных медалёў “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў” тым, хто рызыкуючы жыццём чатыры з ліхвой гады змагаўся з ворагам за незалежнасць родна-га краю, вызваляў ад акупацыі іншыя народы. А сёння яны збіраліся на ўрачыстасць. Хто ішоў абапіраючыся на кульбачку ці мыліцы, некаторых падтрымлівалі дзеці ці ўнукі. Усе гэтыя людзі перажылі фашысцкую навалу, але лёс літасцівы да іх — многіх набліжае да векавой адзнакі. Усе яны дагледжаныя, годныя, што міжволі радуешся за іх старасць. IMG_2592
На сустрэчу з ветэранамі і ўдзельнікамі Другой сусветнай вайны пры-йшлі старшыні раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэ-путатаў Ф.Ф.Каланчук і С.В.Мартысюк, намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк, ваенны камісар раён-нага ваенкамата А.М.
Ануфрыюк, кіраўнікі гра-мадскіх аб’яднанняў.
З прывітальным словам да віноўнікаў урачыстасці, гасцей і ўдзельнікаў (гэта ў асноўным вучні старэйшых класаў гарадскіх школ) звярнуўся старшыня райвыканкама Фёдар Фёдаравіч Каланчук. Ён, у прыватнасці, адзначыў: “Коштам многіх жыц-цяў дасталася перамога, большасць тых, хто вя-рнуўся з фронту, пакінулі нас у мірны час. Цяпер на Жабінкаўшчыне пражывае 41 удзельнік і інвалід Вялікай Айчыннай вайны, 11 працаўнікоў тылу і 34 вязні. Гэтая катэгорыя грамадзян атулена клопа-там дзяржавы і мясцовых уладаў, не забываюць пра іх і ў калектывах, дзе працавалі ў мірны час. Паводле Указа Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ў сувязі са святкаваннем 70-годдзя Вялікай Перамогі, ве-тэраны і ўдзельнікі вайны з фашызмам атрымаюць матэрыяльную дапамогу ў 8 мільёнаў рублёў, работнікі тылу, а таксама астатнія, хто пацярпеў ад яе наступстваў, — 3,5 мільёна рублёў. Дарэчы, матэрыяльная дапамога будзе выплачвацца з 1 красавіка да 1 мая 2015 года. Выступоўца шчыра падзякаваў віноўнікам урачыстасці за іх бясцэнны ўклад у перамогу і па-жадаў, каб на іх грудзях над сэрцам зазіхацеў яшчэ й наступны юбілейны медаль.
IMG_2599Пачынаецца ўручэнне медалёў, якое праводзяць старшыня райвыкан-кама Ф.Ф.Каланчук і ваенны камісар раёна А.М.Ануфрыюк. Усяго юбілейныя ўзнагароды на Жабінкаўшчыне атрымаюць сёлета 86 чалавек. На жаль, слабое здароўе многім не дазволіла прыйсці на сустрэчу. Тых, хто не з’явіўся на ўрачыстасць, павіншуюць і ўзнагаро-дзяць па месцы жы-харства.
Прыемна было бачыць у зале ветэранаў вайны, якія неаднойчы дзяліліся сва-імі ўспамінамі перад молад-дзю на ўроках патрыятызму ці з чытачамі на старонках раённай газеты. Сярод іх Іван Аляксандравіч Вашчук, які ўдзельнічаў у вызваленні Кёнігсберга, Польшчы і Усходняй Прусіі, мае медалі “За адвагу”, “За ўзяцце Кёнігсберга”, іншыя; Аляксей Фі-лімонавіч Гумянка, які вызваляў Польшчу, Германію, Чэ-хаславакію; пехацінец Ярас Пятровіч Ка-зачэнка, які пабываў нават на японскім фронце і мае ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені і медаль “За перамогу над Японіяй”; Уладзіміра Сцяпанавіча Касцюковіча, баявы шлях якога адзначаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені і медалём “За бездакорную службу ва ўнутраных войсках”; Міхаіл Данілавіч Яроцкі, які вызваляў Германію і Польшчу, сярод ягоных узнагарод — ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені і медаль “За вызваленне Варшавы”; Мікалай Сяргеевіч Шчаноўскі, які таксама прайшоў дарогамі Польшчы, Германіі і за ратныя подзвігі мае ўзнагароды;  многія іншыя, хто перажыў ліхалецце.
Вядомая фраза “ў вайны не жаночы твар” не пацвердзілася ў Айчынную, якая сурова адбілася на лёсах жанчын, дзяўчат і дзяўчынак. Ім таксама ў гэты дзень уручаліся юбілейныя медалі, а час у завіткі “ўплёў” сярэбраныя нітачкі-валасы.
Многія гады сумленна адпрацавалі ў дзярж-структурах, у школах, у вытворчасці Надзея Сця-панаўна Лашкевіч, Ганна Пракопаўна Давыдоўская, Аляксандра Захараўна Булыгіна, Надзея Барысаўна Шастак, Галіна Стэфанаўна Пятрэнка, Соф’я Ціханаўна Смалюк, іншыя.IMG_2605
Са словам у адказ выступіў Уладзімір Ха-рытонавіч Саўчук. Ён успомніў пра суровасць вайны і радасць, што ахапіла ўсіх, калі аб-вясцілі пра капітуляцыю фашысцкай Германіі, у якіх цяжкіх умовах прыйшлося ўзнаўляць народную гаспадарку, але перажылі голад, разруху і пабудавалі краіну з развітой эканомікай, выказаў падзяку за клопат пра ветэранаў і міралюбівую палітыку дзяржавы і зазначыў, што сталае пакаленне ганарыцца сённяшнім сваёй Радзімы.
Святочным музычным падарункам усім былі музычна-песенная кам-пазіцыя народнага хору ветэранаў “Тонус”, а таксама выступленне Валерыя Няменьшага.
Цёпла, шчымліва прайшла сустрэча, таму што з гадамі ўсё больш узрастае павага да тых, хто прайшоў дарогамі вайны і заваяваў перамогу. Менавіта ім сённяшнія пакаленні абавязаны тым, што ўжо 70 гадоў жывуць без вайны.
Людміла КОСЦІНА.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top