Выхоўваем адукаваных спажыўцоў

Выхоўваем адукаваных спажыўцоў

IMG_247717-19 сакавіка ў рамках рэспубліканскага Тыдня фінансавай адукаванасці супрацоўнікі РКЦ №2 г.Жабінка філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Брэсцкага абласнога ўпраўлення праводзілі экскурсіі і сустракаліся са школьнікамі. Галоўная мэта мерапрыемстваў — навучыць дзяцей фінансавай адукаванасці, расказаць, як правільна распараджацца ўласнымі грашовымі сродкамі. Вучні атрымалі масу цікавай, захапляльнай, карыснай інфармацыі.
Спецыялісты “Бел-аграпрамбанка” таксама пабывалі ў ДУА “Ракітніцкая СШ” і ДУА “Хмелеўская СШ”, дзе сустрэліся са школьнікамі, расказалі ім пра работу банка, спыніліся на асновах фінансавай адукаванасці. Дзеці з першых вуснаў даведаліся для чаго патрэбныя такія ўстановы, чаму людзі атрымліваюць крэдыты і карыстаюцца плацежнымі карткамі, якія ўклады, у тым ліку для іх, можна адкрыць, якія шматлікія паслугі аказваюцца кліентам.
Робячы асаблівую стаўку на сумесны рост і юнага пакалення, і банка, мы ў недалёкай перспектыве спадзяемся атрымаць адукаваных і надзейных спажыўцоў нашых паслуг. А яшчэ, магчыма, некаторыя з дзяцей, з якімі мы сустракаліся, ахопленыя ўражаннямі ад экскурсіі, падмацаванай фінансавымі ведамі, у будучым стануць банкірамі і фінансістамі. А гэта лепшае пацвярджэнне эфектыўнасці  нашай работы ў гэтым накірунку.
Таццяна ТАМАШУК, намеснік начальніка
РКЦ №2 г.Жабінка філіяла ААТ
“Белаграпрамбанк” БАУ.
На здымку: у час
правядзення
Тыдня фінансавай адукаванасці.
Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top