Заняткі ў басейне — на «ўра»

Заняткі ў басейне — на «ўра»

Чамучкі  группы «Сонейка» ДУА “Яслі- сад №1 г.Жабінка” штохвіліны падбягаюць да выхавацелькі з адным толькі пытаннем: «Хутка ўжо?» Яна супакойвае: «Цішэй, гарэзы, наплаваецеся яшчэ!»
Нарэшце шасцігадовыя 7 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі з пакетамі ў руках спускаюцца з другога паверха на першы. Дзверы з таблічкай «Басейн» ім адчыняе кіраўнік фізічнага выхавання і інструктар па плаванні  Таццяна Віктараўна Зарбаілава. Яны хуценька рызыходзяцца па раздзявальнях і праз некалькі хвілін выстройваюцца ўздоўж борціка адзінага ў раёне «садаўскага» басейна. Кожны занятак у ім звычайна пачынаецца з размінкі на «сушы», і мае працяг у вадзе.
Па камандзе інструктара плыўцы смела апускаюцца ў басейн. Раздаецца гучны сігнал свістка, і Таццяна Віктараўна паказвае новыя практыкаванні. Малыя з задавальненнем пагружаюцца з расплюшчанымі вачамі, «ляжаць» як зорачка, робяць выдах у ваду, плывуць ад аднаго  борціка да другога з дапамогай спецыяльных досак, а некаторыя нават і без іх. _DSC0058
— Варвара Кулік, малайчына, у цябе здорава атрымалася ляжаць на спіне, — хваліць інструктар. — А цяпер паспрабуй праплыць уздоўж басейна кролем на спіне.
Варвара з гатоўнасцю выконвае заданне. Т.В.Зарбаілава адзначае старанні таксама Арцёма Кандрацюка, Вікі Шпілько, Паліны Захарчэні, Арсенія Небельчука, якім «пакарыліся» брас і кроль.
Калі ўсе практыкаванні былі выкананы, малым далі магчымасць крыху адпачыць і пазабаўляцца ў вадзе з мячамі і цацкамі.
— Калі хлопчыкі і дзяўчынкі свабодна і весела адчуваюць сябе ў вадзе — такія хвіліны, бадай, самыя прыемныя, — кажа кіраўнік фізічнага выхавання. —   Самае цяжкае, на мой погляд, не навучыць дзіця плаваць, а дапамагчы яму пераадолець боязь перад вадой. Колькі разоў сутыкаліся з праблемай: малое стаіць ля басейна, у вачах — неапісуемы жах, дрыжаць каленкі, адразу «баліць» жывот, галава або нага. Такіх угаворваем, суцяшаем, дапамагаем пераадолець псіхалагічны «бар’ер». Самае цікавае, што гэтыя «баязліўцы» (напрыклад, Дзіма Мядзведзь, Арсеній Небяльчук, Глеб Глебік, Федзя Сабалеўскі, Кірыл Бугук) потым вельмі хутка навучаліся ўсім элементам і паказвалі напрыканцы плавальнага «сезона» выдатныя вынікі.
А ён напрамую «звязаны» з сезонам ацяпляльным. Маюць магчымасць за гэты час навучыцца плаваць абсалютна ўсе дзеці. Вы б бачылі, з якой радасцю яны плёскаюцца ў вадзе, а потым ўплятаюць абед за абедзве шчакі!  Бясплатныя заняткі з самымі маленькімі выхаванцамі працягваюцца хвілін 15-20. Ім прапануюць такія цікавыя гульні-практыкаванні, як «вітаемся з вадой», «маленькія ножкі крочаць па дарожцы», «даганялкі», «жабка», «кракадзільчыкі»,  «аблівайка», «крабікі» і інш. Узровень вады ў чашы басейна ўсяго 35-40 сантыметраў. _DSC1526
Са старэйшымі дзецьмі колькасць гульняў-практыкаванняў, глыбіня і час заняткаў значна павялічваюцца. Хлопчыкі і дзяўчынкі любяць гуляць у «падуй на дзьмухавец», «парус і ветрык»  «мядуза», «зорачка», «цягнік і  тунэль», «метэор» і інш.  У арсенале Зарбаілавай многа метадаў працы з малымі. Напрыканцы кожнага навучальнага года традыцыйна праводзіцца «Дзень Няптуна».
У басейне створана камфортная тэмпература паветра (не ніжэй 29 градусаў па Цэльсію) і вады (не ніжэй 30 градусаў). Дарэчы, вада тут ачышчаецца бактэрыцыднымі лямпамі, таму ніякага паху і радражнення скуры плыўцы не адчуваюць. Малым пасля плавання абавязкова высушаць валасы, і ў гэты дзень прагулка на вуліцы замяняецца іншымі заняткамі ў групе.
— У басейн медсястра не дапусціць дзіця, якое толькі вярнулася ў групу пасля хваробы, — кажа інструктар. — Не разумею некаторых бацькоў, якія чамусьці баяцца і не хочуць аддаваць малых на плаванне. Дарма, гэта ж для здароўя як карысна! Вада не толькі загартоўвае цела, але і робіць моцным, смелым і мэтанакіраваным маленькага чалавека! Заняткі ў басейне дапамагаюць звесці да мінімуму праяўленні такіх захворванняў, як плоскаступнёвасць і скаліёз, парушэнні нервовай і дыхальнай сістэм і інш. Трэба дадаць, што ў нашым садзіку паспяхова рэалізуецца інавацыйны праект рэспубліканскага значэння “Укараненне мадэлі фарміравання ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту ўсвядомленых адносін да свайго здароўя”.
У кожнай групе ёсць малыя, якія, упэўнена інструктар, да паступлення ў школу абавязкова навучацца плаваць. Напрыклад, у групе «Валошка» найлепш атрымліваецца ў Ксюшы Дзялец, Марыі Ясінскай, Глеба Прыходзькі; у «Матыльку» —у Таісы Амелянчук, Олі Бяловай, Косці Шыкуты, Васі Пятручыка. Сярод самых маленькіх вызначаюцца ўжо Яна Гацкевіч, Паша Ганчук, Ганна Бутрым, Соня Царук, Сярожа Радчук. Хто ведае, можа, менавіта яны ў будучым праславяць нашу краіну ў водных відах спорту?
Святлана Кіслая.
На здымках:
усім дзецям падабаюцца заняткі ў басейне
ДУА “Яслі-сад №1 г.Жабінка”
Фота аўтара.
Заняткі ў басейне — на «ўра» Чамучкі  группы «Сонейка» ДУА “Яслі- сад №1 г.Жабінка” штохвіліны падбягаюць да выхавацелькі з адным толькі пытаннем: «Хутка ўжо?» Яна супакойвае: «Цішэй, гарэзы, наплаваецеся яшчэ!»
Нарэшце шасцігадовыя 7 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі з пакетамі ў руках спускаюцца з другога паверха на першы. Дзверы з таблічкай «Басейн» ім адчыняе кіраўнік фізічнага выхавання і інструктар па плаванні  Таццяна Віктараўна Зарбаілава. Яны хуценька рызыходзяцца па раздзявальнях і праз некалькі хвілін выстройваюцца ўздоўж борціка адзінага ў раёне «садаўскага» басейна. Кожны занятак у ім звычайна пачынаецца з размінкі на «сушы», і мае працяг у вадзе.
Па камандзе інструктара плыўцы смела апускаюцца ў басейн. Раздаецца гучны сігнал свістка, і Таццяна Віктараўна паказвае новыя практыкаванні. Малыя з задавальненнем пагружаюцца з расплюшчанымі вачамі, «ляжаць» як зорачка, робяць выдах у ваду, плывуць ад аднаго  борціка да другога з дапамогай спецыяльных досак, а некаторыя нават і без іх.
— Варвара Кулік, малайчына, у цябе здорава атрымалася ляжаць на спіне, — хваліць інструктар. — А цяпер паспрабуй праплыць уздоўж басейна кролем на спіне.
Варвара з гатоўнасцю выконвае заданне. Т.В.Зарбаілава адзначае старанні таксама Арцёма Кандрацюка, Вікі Шпілько, Паліны Захарчэні, Арсенія Небельчука, якім «пакарыліся» брас і кроль.
Калі ўсе практыкаванні былі выкананы, малым далі магчымасць крыху адпачыць і пазабаўляцца ў вадзе з мячамі і цацкамі.
— Калі хлопчыкі і дзяўчынкі свабодна і весела адчуваюць сябе ў вадзе — такія хвіліны, бадай, самыя прыемныя, — кажа кіраўнік фізічнага выхавання. —   Самае цяжкае, на мой погляд, не навучыць дзіця плаваць, а дапамагчы яму пераадолець боязь перад вадой. Колькі разоў сутыкаліся з праблемай: малое стаіць ля басейна, у вачах — неапісуемы жах, дрыжаць каленкі, адразу «баліць» жывот, галава або нага. Такіх угаворваем, суцяшаем, дапамагаем пераадолець псіхалагічны «бар’ер». Самае цікавае, што гэтыя «баязліўцы» (напрыклад, Дзіма Мядзведзь, Арсеній Небяльчук, Глеб Глебік, Федзя Сабалеўскі, Кірыл Бугук) потым вельмі хутка навучаліся ўсім элементам і паказвалі напрыканцы плавальнага «сезона» выдатныя вынікі.
А ён напрамую «звязаны» з сезонам ацяпляльным. Маюць магчымасць за гэты час навучыцца плаваць абсалютна ўсе дзеці. Вы б бачылі, з якой радасцю яны плёскаюцца ў вадзе, а потым ўплятаюць абед за абедзве шчакі!  Бясплатныя заняткі з самымі маленькімі выхаванцамі працягваюцца хвілін 15-20. Ім прапануюць такія цікавыя гульні-практыкаванні, як «вітаемся з вадой», «маленькія ножкі крочаць па дарожцы», «даганялкі», «жабка», «кракадзільчыкі»,  «аблівайка», «крабікі» і інш. Узровень вады ў чашы басейна ўсяго 35-40 сантыметраў.
Са старэйшымі дзецьмі колькасць гульняў-практыкаванняў, глыбіня і час заняткаў значна павялічваюцца. Хлопчыкі і дзяўчынкі любяць гуляць у «падуй на дзьмухавец», «парус і ветрык»  «мядуза», «зорачка», «цягнік і  тунэль», «метэор» і інш.  У арсенале Зарбаілавай многа метадаў працы з малымі. Напрыканцы кожнага навучальнага года традыцыйна праводзіцца «Дзень Няптуна».
У басейне створана камфортная тэмпература паветра (не ніжэй 29 градусаў па Цэльсію) і вады (не ніжэй 30 градусаў). Дарэчы, вада тут ачышчаецца бактэрыцыднымі лямпамі, таму ніякага паху і радражнення скуры плыўцы не адчуваюць. Малым пасля плавання абавязкова высушаць валасы, і ў гэты дзень прагулка на вуліцы замяняецца іншымі заняткамі ў групе.
— У басейн медсястра не дапусціць дзіця, якое толькі вярнулася ў групу пасля хваробы, — кажа інструктар. — Не разумею некаторых бацькоў, якія чамусьці баяцца і не хочуць аддаваць малых на плаванне. Дарма, гэта ж для здароўя як карысна! Вада не толькі загартоўвае цела, але і робіць моцным, смелым і мэтанакіраваным маленькага чалавека! Заняткі ў басейне дапамагаюць звесці да мінімуму праяўленні такіх захворванняў, як плоскаступнёвасць і скаліёз, парушэнні нервовай і дыхальнай сістэм і інш. Трэба дадаць, што ў нашым садзіку паспяхова рэалізуецца інавацыйны праект рэспубліканскага значэння “Укараненне мадэлі фарміравання ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту ўсвядомленых адносін да свайго здароўя”.
У кожнай групе ёсць малыя, якія, упэўнена інструктар, да паступлення ў школу абавязкова навучацца плаваць. Напрыклад, у групе «Валошка» найлепш атрымліваецца ў Ксюшы Дзялец, Марыі Ясінскай, Глеба Прыходзькі; у «Матыльку» —у Таісы Амелянчук, Олі Бяловай, Косці Шыкуты, Васі Пятручыка. Сярод самых маленькіх вызначаюцца ўжо Яна Гацкевіч, Паша Ганчук, Ганна Бутрым, Соня Царук, Сярожа Радчук. Хто ведае, можа, менавіта яны ў будучым праславяць нашу краіну ў водных відах спорту?
Святлана Кіслая.
На здымках:
усім дзецям падабаюцца заняткі ў басейне
ДУА “Яслі-сад №1 г.Жабінка”
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top