Спорт на любой вкус

Спорт на любой вкус

Спорт на любы густ
Дзень адчыненых дзвярэй адбыўся 1 верасня ў ФАУ “СК “Бадзёрасць”. Вось ужо 10 гадоў жабінкаўцы маюць магчымасць пасля працоўнага дня ці, наадварот, у вольны дзень дзеля адпачынку, прыйсці ў гэты палац здароўя і спорту. Толькі сёлета ў спартыўным комплексе адпачылі, фізічна ўзмацнілі сваё здароўе больш чым 30 тысяч чалавек.
Найбольшай папулярнасцю карыстаецца басейн. Прыхільнікі воднай стыхіі знойдуць тут ажно два басейны – вялікі на 4 дарожкі і дзіцячы. Школьнікаў у абавязковым парадку тут бясплатна навучаюць плаваць. Увогуле, узрост наведавальнікаў не абмяжоўваецца — прыходзяць паплаваць нават з гадавалымі немаўляткамі. Летась пачалі працаваць курсы аква-аэробікі для жанчын.
Тых, хто цэніць цеплыню кампаніі і навакольнага асяроддзя запрашаюць у саўну. Год назад  яна была адрамантавана і зараз там можна і пагрэцца, і ў басейне паплёскацца, і на канапе адпачыць, і ў більярд пагуляць. З нядаўняга часу ў комплексе працуе масажны кабінет.
Прыхільнікі самага масавага віду спорту — футболу — могуць “са смакам” паганяць мяч у гульнёвай зале. Там жа ёсць валейбольны, баскетбольны, тэнісны інвентар.
Штодзень шматлюдна ў трэнажорнай зале – хлопцы падтрымліваюць форму, пастаянныя кліенты прыходзяць ужо не першы год. А юнакі захапляюцца боксам і таэквандо, залы гэтыя знаходзяцца па-суседстве.
— Раней на трэніроўкі прыязджалі спартсмены з Нацыянальнай зборнай па боксе, але ў горадзе няма ніводнай гасцініцы, і спартсменам  проста няма дзе жыць, — скардзіцца Віталь Уладзіміравіч Звераў, в.а. дырэктара спартыўнага комплексу, — зараз яны едуць у Брэст, хоць там паслугі значна даражэйшыя.
Для аматараў зімовых відаў спорту тут усё таксама падрыхтавана — будзе працаваць пракат лыжаў і канькоў. Зараз жа кіраўніцтва збіраецца расшырыць матэрыальна-тэхнічную базу — закупіць для басейна шапачкі, маскі, ласты. Чым не дайвінг?
На сённяшні дзень многія установы нашага горада заключылі дагаворы з комплексам на фізкультурна-аздараўленчыя паслугі: працаўнікі з цукровага і камбікормавага заводаў, дыстанцыі пуці, РАУС з задавальненнем расслабляюцца пасля напружанага дня. У здаровым целе – здаровы дух, а, значыць, і здаровая атмасфера у калектыве.
Вера ДОРОЖЕНКОВА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top