Паспяховыя паядынкі

Паспяховыя паядынкі

IMG_2450

Першынство краіны ў боксе прайшло ў Гродне. У ім прынялі ўдзел баксёры-пераможцы з усіх абласцей Беларусі і Мінска. Былі таксама запрошаны перспектыўныя “байцы” абласных спаборніцтваў. Усяго ўдзельнічала 157 спартсменаў. Ад нашага раёна на рынгу выступалі кандыдат у майстры спорту Уладзіслаў Радчык з СШ №1 г.Жабінка (вагавая катэгорыя 52 кг) і першаразраднік з Бела-азёрска, які трэніруецца ў СДЮШАР Сямён Маяцкі (80 кг).
Уладзіслаў правёў тры паспяховыя паядынкі і стаў пераможцам у першынстве Беларусі. Між іншым, дзве сустрэчы з юнакамі з Магілёўскай і Віцебскай абласцей ён закончыў у першым раўндзе тэхнічным накаўтам. А ў фінальнай сустрэчы “па ачках” выйграў у баксёра з Гомельскай вобласці. У гэтай катэгорыі было 12 баксёраў.
Сямён у паўфінале прайграў і заняў трэцяе месца.
Баксёры нашай СДЮШАР узнагароджаны дыпломамі і медалямі адпаведных ступеняў. У.Радчык у дадатак атрымаў грашовую прэмію. Адміністрацыя спартыўнай школы віншуе сваіх навучэнцаў-прызёраў і жадае ім далейшых поспехаў. Наперадзе ў юнакоў, спа-дзяёмся, новыя перамогі, ва Уладзіслава — на чэмпіянаце Еўропы, а ў Сямёна — на Балтыйскіх гульнях, якія пройдуць сёлета. Я і трэнер-выкладчык вышэйшай нацыянальнай катэгорыі Ю.М.Аўчыннікаў ганарымся сваімі выдатнымі выхаванцамі.
Васіль БАРБОЛІН, няшт. кар. “Сельскай праўды”.
На здымку: трэнер В.В.Барболін з юным баксёрам Уладзіславам Радчыкам.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top