Яны марылі аб шчасці і каханні

Яны марылі аб шчасці і каханні

IMG_2241Нядаўна ў гарадскім ліцэі адбылася тэатральная пастаноўка паводле аповесці Барыса Васільева “А світанкі тут ціхія…”. Мерапрыемства было прымеркавана да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
— Нам хацелася яшчэ раз нагадаць, як самаахвярна змагаліся нашы прабабулі і прадзядулі ў гады вайны, якой цаной дасталася перамога, — сказала, адкрываючы імпрэзу, класны кіраўнік 10 “А” класа ліцэя Алена Мікалаеўна Дамасевіч. — Мы нездарма спыніліся на аповесці Барыса Васільева “А світанкі тут ціхія…”. Гэта адзін з самых пранізлівых па сваёй лірычнасці і трагедыйнасці твораў пра вайну. Гераіні Васільева — дзяўчаты-зенітчыцы, якія апынуліся ў прыфрантавой паласе, марылі аб шчасці, каханні і сямейным цяпле, але загінулі ў няроўным баі з ворагам, выконваючы воінскі абавязак.IMG_2229
Старшыну Васкова і юных гераінь Вялікай Айчыннай вайны выдатна сыгралі ў міні-спектаклі вучні 10 “А” і “Б” класаў Дзмітрый Прэдка, Дар’я Бокач, Кацярына Войцік, Дар’я Раманчук, Варвара Прановіч, Паліна Шэлюх, вядучая Дар’я Нічыпарук. Іх ігра нікога не пакінула абыякавым. Шчымлівасці дадавалі і кадры з аднайменнага кінафільма, якія дэманстраваліся на мультымедыйным экране.
Кранула душы гледачоў і дэкламаванне лірычных твораў на ваенную тэматыку. У выкананні Веранікі Марковіч і Дзмітрыя Прэдкі прагучаў верш Аляксандра Качаткова “З каханымі не расставайцеся”, Глеб Страйсцян прачула прачытаў “Чакай мяне” Канстанціна Сіманава.
На імпрэзе прысутнічалі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама К.М.Сіда, галоўныя спецыялісты аддзела А.Ф.Крук і І.У.Тарасевіч.
У ліцэі запэўнілі: гэта першае, але далёка не апошняе мерапрыемства, якое плануецца прымеркаваць да сёлетняй юбілейнай пераможнай даты.
Наталля ВАЛОШКА.
На здымку:
у час міні-спектакля.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top