Кубак дастаўся гаспадарам

Кубак дастаўся гаспадарам

_DSC2621З 21 студзеня па 3 сакавіка бягучага года ў спартыўнай зале ФАУ “СК “Бадзёрасць” ладзіліся спаборніцтвы па міні-футболе сярод аматарскіх каманд калектываў арганізацый і прадпрыемстваў у рамках “Жабінкаўскай футбольнай лігі”.
Па выніках групавой стадыі і матчаў плэй-оф у фінале сустрэліся каманды ФАУ “Бадзёрасць” і “Белавежскія сыры”. Гаспадары пляцоўкі ўпэўнена перайгралі сваіх сапернікаў з лікам 7:4 і занялі першае месца. Другое — у каманды “Белавежскія сыры”.
За трэцяе месца змагаліся каманды цукровага завода і ПМК-19. За час, адведзены на гульню, нельга было выявіць лепшых. Пераможцу вызначыла серыя пенальці: мацнейшымі аказаліся футбалісты-цукравары.
Акрамя названых каманд за прызавыя месцы спаборнічалі таксама каманды “Пагранічнік-Заходні”, “Камбікормавы завод”, “ЭлітСтатусБуд”, “ПМК-10”, “Каваль”, “Рэчыца”, “Без праблем”.
Паводле вынікаў спаборніцтваў званне “лепшы бамбардзір” прысуджана Андрэю Салею з ПМК-19, а лепшым варатаром прызнаны Кірыл Вольскі з “Белавежскіх сыроў”.
Аляксандр МАРТЫНЮК,
 намеснік дырэктара ФАУ “СК “Бадзёрасць”.
На здымку: каманда-пераможца
ФАУ “Бадзёрасць” з кубкам.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top