Чакаю дапамогі

Чакаю дапамогі

ТимошаУ Калядную ноч 25 снежня 2008 года вагою ўсяго 975 грамаў нарадзіўся хлопчык, якога пазней назвалі Цімафеем. Да двух гадоў я, Марына Іванаўна Хадневіч, з сынам практычна жылі ў неўралагічным аддзяленні Пінскай дзіцячай бальніцы (клаліся на лячэнне праз кожныя тры тыдні).  На працягу шасці гадоў працягваецца медыкаментознае лячэнне яго. Я стараюся набываць самыя навейшыя эфектыўныя прэпараты, часта за межамі Беларусі. Многа займаюся з дзіцем па развіцці логікі, мыслення, раблю лячэбны ЛФК. Гаварыць словы мой сын стаў толькі пасля таго, як вывучыў усе літары. Былі надрукаваны ўсемагчымыя склады. Мы завучвалі іх на памяць і вучыліся прамаўляць паасобку. Спецыялісты ацэньваюць развіццё дзіцяці на цяперашні час на 3-4 гады. У Цімы дрэнны слых і зрок, парушана каардынацыя рухаў. Неаднойчы ён лячыўся ў ДУ “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр атарыналарынгалогіі” ў псіханеўралагічным аддзяленні, ва УАЗ “Гомельская абласная дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі” (раней “Жывіца”), праходзілі курс дэльфінатэрапіі. Дзякуючы дапамозе сотняў неабыякавых сэрцаў, нам у 2014 годзе ўдалося прайсці дзвюхмесячную рэабілітацыю ў другой народнай бальніцы г.Юньчань Кітая, а з 19 студзеня па 6 лютага сёлета мы былі на рэабілітацыі ў цэнтры інтэнсіўнай тэрапіі “Олінек” у Варшаве, дзе праслухалі першы курс Tomatuca. Пасля першага яго курсу трэба абавязкова праслухаць другі не пазней чым праз восем тыдняў (назначаны ўжо на 7 красавіка 2015 года). Каштуе ён 3300 долараў ЗША. У мяне такіх грошай няма. Хачу звярнуцца па дапамогу да ўсіх людзей з чулымі сэрцамі: “Дапамажыце, калі ласка, Цімафею максімальна наблізіцца да здаровых дзетак. Дайце яму шанц”.

Марына Хадневіч.

Благотворительный счет открыт  в ф. №121 г.Пинск, ул.Иркутско-Пинской дивизии,35; УНП 200287840; МФО 150501854: 

— белорусские рубли — транзитный счёт №3819382100600 на благотворительный счёт №000039 в отд. №121/134 в ф. №121, бессрочный

Назначение платежа:

Ходневич Марина Ивановна для лечения сына Ходневича Тимофея Александровича.

 Карточка Беларусбанк 9112 0000 9770 2209, срок действия 04/18.

Просто  пополнить баланс МТС: номер +375 29 510 25 67  (в дальнейшем средства будут переведены на EasyPay через сервис iPay http://www.ipay.by)

EasyPay — 43775545

Адрес для почтовых переводов: 225710  Брестская область, г.Пинск, ул.Центральная д.44, кв.44,

Ходневич Марина Ивановна.

Контактный телефон +375 29 951 58 65, xodnevichm@mail.ru.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top