У атмасферы ўрачыстасці і маладосці

У атмасферы ўрачыстасці і маладосці

IMG_3916Галоўны закон краіны вызначае асноўныя прынцыпы беларускай дзяржаўнасці, акрэслівае прававыя нормы жыцця чалавека, яго статус і выконвае шэраг іншых значных функцый. Вось ужо каторы год гэтае свята набывае і асабістае значэнне: традыцыйна ў нашай краіне напярэдадні Дня Канстытуцыі пад эгідай грамадскага аб’яднання “БРСМ” праводзіцца ўсебеларуская акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”, пад час якой юнакам і дзяўчатам, што вызначыліся ў вучобе, актыўныя ў грамадскім жыцці школы, IMG_3918паказваюць высокае спартыўнае майстэрства, уручаюцца першыя пашпарты.
12 САКАВІКА зала гарадскога Дома культуры была запоўнена пераважна вучнямі старэйшых класаў школ раёна і ліцэя, панавала атмасфера ўрачыстасці і маладосці, крэатыўнасці і рамантычнасці. І гэта невыпадкова, тут праводзілася мерапрыемства “Крок насустрач будучыні” з нагоды ўручэння пашпартоў і членскіх білетаў сябра ГА “БРСМ” юным жабінкаўцам, ушанаванне маладых выбаршчыкаў.
Уручэнню жыццёва-важнага дакумента — пашпарта — папярэднічалі віншаванні. І найперш ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Васільевіча IMG_2378IMG_3931Мартысюка. Ён, у прыватнасці, сказаў: “Паважаныя юныя сябры, вам выпаў гонар атрымаць пашпарт напярэдадні святочнай падзеі — Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вы сталі паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны, зрабілі адзін з першых і рашучых крокаў у дарослае жыццё”.
Ён зазначыў, што цяпер у грамадзян сінявокай Беларусі не толькі з’явіліся новыя правы і абавязкі, але й адказнасць за краіну, яе росквіт, суверэннасць і незалежнасць.
Сяргей Васільевіч таксама пажадаў юнакам і дзяўчатам поспехаў на жыццёвым шляху, здзяйснення мараў, быць годнымі людзьмі, любіць і паважаць сваю Радзіму і ўручыў пашпарты.
Музычным падарункам для 15 юнакоў і дзяўчат стала песня “Я к табе Беларусь” у выкананні А.Белай, А.Крапчук і І.Шчарбіна.
Затым ад маладых грамадзян, якія толькі што атрымалі пашпарты, слова ўзяла вучаніца СШ №3 г.Жабінка Яўгенія Грыгарчук, якая заўважыла, што гэта дакумент, які афіцыйна сведчыць пра прыналежнасць чалавека да роднай краіны, аб тым, што мы беларусы. У якіх бы краях не знаходзіліся, толькі на Радзіме, у бацькоўскім доме заўсёды будзем адчуваць сябе ўпэўненымі, шчаслівымі, любімымі. А яшчэ дзяўчынка зазначыла, што надышоў той момант, калі трэба задумацца над тым, які крок пакінем у гісторыі сваёй краіны, што новага і каштоўнага зробім для яе, што перададзім новым пакаленням.
З ГЛЫБІНІ стагоддзяў нам перададзены адметныя рысы беларускага нацыянальнага характару: мужнасць, непахіснасць, мэтанакіраванасць і адказнасць за развіццё маладой краіны. У 18 гадоў надыходзіць той час, калі моладзь самастойна ўдзельнічае ў жыцці грамадства, у якім жыве. Яна атрымлівае права выбіраць і быць абранай. Менавіта, удзел у выбарах — гэта паказчык грамадзянскай сталасці і самастойнасці, гатоўнасць узяць на сябе адказнасць за фарміраванне ўлады, за будучыню.
На сцэну запрашаюцца маладыя выбаршчыкі — іх восем, якія сёлета ўпершыню, удзельнічаючы ў выбарах прэзідэнта краіны, паводле падказкі свайго сэрца і сумлення аддадуць голас за будучыню сям’і, краіны. Да іх са словам звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Вітальевіч Шалтанюк. Ён сказаў, што 18 гадоў для чалавека — гэта пераход у дарослае жыццё, калі самастойна адказваем за ўчынкі, прымаем большасць важных рашэнняў, якія на ўласным сумленні. Удзел у выбарах — гэта магчымасць быць пачутым, грамадзянскі абавязак і адказнасць кожнага за лёс краіны.
А Ігар Учаеў падарыў ім цудоўную песню “Малітва”. Сустрэча з маладымі людзьмі засведчыла, што яны цалкам усведамляюць уласную значнасць у жыцці краіны і лёсе яе грамадства, у іх руках мінулае, якое дасталося ад прадзедаў, сучаснае, створанае бацькамі, і будучыня, якая на сумленні моладзі. Яна павінна быць шчаслівай, сонечнай і мірнай.
АДМЕТНАСЦЬ 2015-га ў тым, што Прэзідэнтам краіны аб’яўлены Годам моладзі з мэтай развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу, актыўнага далучэння да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых людзей. Слова даецца першаму сакратару РК ГА “БРСМ” Вользе Плавух. Яна сказала, што сёння шэрагі раённай моладзевай арганізацыі, у якой цяпер каля 980 сяброў, папаўняюцца новымі, хто дабіўся поспехаў у вучобе, творчасці, грамадскай дзейнасці, што сённяшняя моладзь прымнажае свае веды, ганарыцца Радзімай і пастараецца жыццё арганізацыі напоўніць крэатыўнымі ідэямі, тэматычнымі акцыямі, культурна-спартыўнымі мерапрыемствамі, каб дабівацца пастаўленых мэтаў і мець актыўную жыццёвую пазіцыю.
Затым да мікрафона падыходзіць госць цырымоніі, ветэран камсамльскага руху Вера Анатольеўна Шэвелева, якая перанесла хлопчыкаў і дзяўчынак у 70-ыя гады ХХ стагоддзя, калі кіпела руплівая праца моладзі ў студэнцкіх атрадах на будаўніцтве алімпійскай трасы “Брэст-Масква”, на ўзвядзенні гарадскога Дома культуры ў Жабінцы, расказала пра сустрэчы з самымі знакамітымі людзьмі Беларусі, а таксама выказала надзею, што маладыя жабінкаўцы выхаваюць у сабе сумленнасць, дабрыню, міла-сэрнасць, у сваю дзейнасць унясуць новыя традыцыі. Вера Анатльеўна ўручыла членскія білеты новым сябрам моладзевай арганізацыі.
Потым былі музычныя віншаванні жабінкаўскіх самадзейных артыстаў. А завяршылася цырымонія, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, выкананнем гімна і фатаграфаваннем.
Людміла КОСЦІНА.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top