Дар ад людзей у пагонах

Дар ад людзей у пагонах

IMG_2271 копияЗвыклая з’ява, калі пад час прафесійнага свята супрацоўнікі атрымліваюць падарункі. Трохі інакш вырашылі адзначыць на гэты раз Дзень міліцыі праваахоўнікі раёна. Перш-наперш яны самі выступілі ў ролі дабрачынцаў.
Як ужо пісала “Сельская праўда” (№8 ад 31 студзеня г.г.), паспяховая служба ў 2014 годзе супрацоўнікаў Жабінкаўскага раённага аддзела ўнутраных спраў райвыканкама была сёлета ўганаравана абласным кубкам імя В.П.Асташонка і Дыпломам І ступені, да якіх меўся і грашовы дадатак.
Паводле рашэння афіцэрскага сходу райаддзела на чале з падпалкоўнікам Андрэем Лаготам гэтыя сродкі вырашана было перадаць на дабрачыннасць. IMG_2274Адну частку — на лячэнне Насцечцы Сарока, дзяўчынцы, што моцна пакутуе на хваробу, другую — на храм Святога Кірылы Тураўскага, які будуецца ў нашым горадзе. За высакароднасць міліцыянерам выказалі падзяку святары — айцец Сергій і айцец Аляксей Петрусевічы, якія асвяцілі будынак раённага аддзела ўнутраных спраў, міліцэйскую тэхніку.
З нагоды свята таксама адбылася ўрачыстая вечарына ў Жабінкаўскай дзіцячай школе мастацтваў, на якую былі запрошаны супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.
На мерапрыемстве прысутніча-лі старшыня райвыканкама Фёдар Фёдаравіч Каланчук, старшыня суда Віктар Віктаравіч Новік, пракурор раёна Уладзімір Фёдаравіч Кірылюк, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Ціханавіч Дзягель, начальнік райаддзела надзвычайных сітуацый Алег Анатольевіч Бутрым.
Пад час урачыстасці кіраўнік раёна ўручыў Пісьмо падзякі начальніку аддзялення грамадзянства і міграцыі міліцыі грамадскай бяспекі маёру міліцыі Вікторыі Раецкай, начальніку аддзялення ДАІ маёру міліцыі Андрэю Мядзведзю і старшаму інспектару крымінальна-выканаўчай інспекцыі маёру міліцыі Сяргею Шыркаўцу.
Ганаровай граматай упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта быў уганараваны старшы оперупаўнаважаны групы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі капітан міліцыі Аляксандр Лісюк, граматай — оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Андрасюк і падзякай — старшы ўчастковы інспектар маёр міліцыі Уладзімір Сава.
Сапраўдным творчым упрыгажэннем свята стаў канцэрт маленькіх і дарослых самадзейных артыстаў з гарадскога Дома культуры і дзіцячай школы мастацтваў для людзей у міліцэйскіх пагонах.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымках: старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук уручае Пісьмо падзякі начальніку аддзялення ДАІ маёру міліцыі Андрэю Мядзведзю; узнагарода ад упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама старшаму ўчастковаму інспектару Уладзіміру Саве. 
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top